viasna on patreon

Новыя факты палітычнага пераследу беларусаў 24-25 верасня Дапоўнена

2023 2023-09-25T18:00:00+0300 2023-10-17T18:36:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/aljaksandr-aniskevicz_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-25 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Жыхарку Віцебска спачатку аштрафавалі за ўдзел у акцыі пратэсту, а пасля — за фотаздымак з акцыі ў сацсетках

24 верасня стала вядома, што суддзя Першамайскага райсуду Міхаіл Юрчанка аштрафаваў жанчыну на 2590 рублёў за фотаздымкі з пратэстаў 2020 года, размешчаныя на яе старонцы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Ён прызнаў Алену Каваленку вінаватай у «несанкцыянаваным пікетаванні» паводле арт. 24.23 КаАП.

За непасрэдны ўдзел у пратэсных падзеях яе ўжо штрафавалі ў верасні 2020 года — той самы суддзя Міхаіл Юрчанка прызнаў жанчыну вінаватай у «парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў» і аштрафаваў яе на 10 базавых велічынь (на той час – 270 рублёў).

Як адзначае "Віцебская Вясна", Алена знаходзіцца не ў Беларусі.


Чарговае затрыманне ў Лідзе

aljaksandr-aniskevicz_1.jpg
Павел Клімашэўскі

25 верасня праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі "пакаяльнае відэа" з жыхаром Ліды Паўлам Клімашэўскім.

Ён быў затрыманы нібыта за тое, што ўдзельнічаў у "экстрэмісцкіх" Telegram-чатах, адтуль адпраўляў рэпосты сябрам, а таксама размяшчаў "экстрэмісцкія" матэрыялы ў сваіх сацсетках, піша "Суды, задержания. Гродно и область". 


Затрыманне ў Кобрыне

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», раніцай 25 верасня затрымалі мясцовага жыхара. Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, распавяла, што апошнім часам пад увагай і прэсінгам сілавікоў знаходзяцца ўсе затрыманыя падчас прагляду тэатра лялек "Батлейка" ў аграсядзібе "Стулы".

"Апошнім часам іх пачалі жорстка прэсаваць".


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

25 верасня ў яго трапілі:

  • Telegram-каналы "Belarus. Wired", "Яскравы Ябатькастан";
  • Instagram-старонкі "sprava161", "long_live_belarus2020";
  • Інтэрнет-рэсурс alternativaby.nеt;
  • Facebook-старонка "Игорь Валяев";
  • Старонка ва "Укантакце" "Альтэрнатыва INFORMATION".

Палітзняволенага Дзяніса Дзікуна змясцілі ў ПКТ

Дзяніс Дзікун
Дзяніс Дзікун

Нагадаем, напрыканцы 2022 года трох "рэйкавых партызанаў" з Салігорску, у тым ліку Дзяніса Дзікуна, асудзілі да 21-23 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі на чацвёрты дзень паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за "здраду дзяржаве", рэгістрацыю ў плане "Перамога" і сувязь з BYPOL. Працэс тры месяцы праходзіў у закрытым рэжыме.

Дзяніса Дзікуна напрыканцы красавіка перавялі ў горацкую калонію, дзе адразу змясцілі ў штрафны ізалятар. Пасля заканчэння тэрміну яго перавялі ў атрад, але потым зноў адпраўлялі ў ШІЗА некалькі разоў. Цяпер "Медыязоне" стала вядома, што 21 чэрвеня палітвязня змясцілі ў ПКТ. З ім няма сувязі некалькі месяцаў.


У Наваполацку за чатыры падпіскі ў Facebook на 15 сутак арыштавалі фельчара

henadz-vazmicel.jpg
Генадзь Вазьміцель

Як стала вядома "Віцебскай Вясне", 14 верасня суд Наваполацка асудзіў да 15 сутак фельчара-лабаранта мікрабіялагічнай лабараторыі ДУ "Наваполацкі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" Генадзя Вазьміцеля. Яго абвінавацілі ў "захоўванні з мэтай распаўсюда экстрэмісцкіх матэрыялаў" паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Такое рашэнне вынесла суддзя Зінаіда Балаболава.

Згодна з пратаколам, Генадзь у сацыяльнай сетцы Facebook у раздзеле "Падпіскі" захоўваў інфармацыю суполак экстрэмісцкага характару: "Чай з малінавым варэннем", "charter97.оrg", "Фонд салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation" і "Тактычная група Беларусь". Яны ўсе прызнаныя "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства