viasna on patreon

Алесь Бяляцкі ўганараваны першай Прэміяй заслужаных выпускнікоў Цэнтру Маршала

2023 2023-09-27T11:34:48+0300 2023-09-27T11:50:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki-marshall-prais.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук выступае на цырымоніі ў Цэнтры Джорджа Маршала, Нямеччына. 26 верасня 2023

Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук выступае на цырымоніі ў Цэнтры Джорджа Маршала, Нямеччына. 26 верасня 2023

У нямецкім Гарміш-Партэнкірхене прайшло ўручэнне Прэміі заслужаных выпускнікоў Цэнтру Джорджа Маршала. Першым лаўрэатам заснаванай сёлета прэміі стаў палітзняволены праваабаронца, кіраўнік “Вясны” і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, які ў 2000 годзе быў слухачом Цэнтру.

Алеся на цырымоніі прадстаўляла ягоная жонка Наталля Пінчук, піша Радыё Свабода.

У сваёй прамове яна выказала падзяку кіраўніцтву Цэнтру Маршала за гэты акт салідарнасці з Алесем Бяляцкім, а ў яго абліччы — з усімі палітычнымі вязнямі Беларусі, з усім беларускім народам, які прагне вызвалення ад прамаскоўскай дыктатуры.

“Алесь свой выбар зрабіў ад пачатку свядомага жыцця — яшчэ ў антыкамуністычным падполлі ранніх 1980-х гадоў ён змагаўся за свабоду і незалежнасць Беларусі. Алесь перакананы, што наша краіна гістарычна належыць да еўрапейскага і еўраатлантычнага свабоднага свету і мусіць у яго вярнуцца. Нягледзячы на тое, што яе адтуль гвалтам вырывае суседняя імперыя, як бы яна ні называлася — то Расейская, то Савецкая, то пуцінская. І я вельмі спадзяюся, што вераць у беларусаў і нашыя сябры на Захадзе. Што яны адрозніваюць беларускі народ ад рэжыму, які трымаецца цяпер на расейскіх штыках і падачках, здае суверэнітэт Беларусі дзеля самазахавання", — заявіла Наталля Пінчук.

Наталя патрабуе вызвалення з вязніцы Алеся Бяляцкага, і разам з ім "безумоўна і неадкладна павінны быць вызваленыя тысячы іншых адважных беларускіх мужчын і жанчын, кінутых за краты за за жаданне бачыць сваю краіну вольнай ад дыктатуры і расейскага паняволення. Час просьбаў і намёкаў даўно прайшоў. Гэта павінен быць ультыматум, бо ўвязненне можа абярнуцца для кожнага смерцю за мурамі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства