viasna on patreon

Прысуд па "справе Гайдукевіча" пакінулі ў сіле. Хутка 15 палітвязняў этапуюць у калоніі

2023 2023-10-04T13:20:01+0300 2023-10-04T16:01:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gaidukevicha_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда 4 кастрычніка вынесла рашэнне па выніках разгляду апеляцыйных скаргаў некаторых фігурантаў і іх абаронцаў па "справе Гайдукевіча". Абскарджвалі прысуд не ўсе палітвязні. З улікам меркавання прадстаўніка Генеральнай пракуратуры ўсе скаргі пакінутыя без задавальнення. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Ігара Любавіцкага разглядала два дні. У хуткім часе 15 фігурантаў гучнай справы будуць этапаваныя з СІЗА-1 у калоніі. 

Фігуранты справы падчас абвяўчэння прысуду 21 чэрвеня 2023 года
Фігуранты справы падчас абвяўчэння прысуду 21 чэрвеня 2023 года

Нагадаем, у Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня абвесцілі прысуд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. 18 фігурантаў справы агулам абвінавацілі паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Сяргей Хрыпач прызначыў ім тэрміны ад двух да 25 гадоў калоніі. Палітвязні атрымалі наступныя тэрміны: Сяргей Лісоўскі — 20 гадоў калоніі; Пётр Юркевіч— 9 гадоў калоніі; Павел ЧыхінскіДзяніс Філончык— па 9 гадоў калоніі; Віталь Вайцяховіч (бацька) — 19 гадоў калоніі; Уладзіслаў Вайцяховіч (сын) — 21 год калоніі; Анастасія Вайцяховіч (жонка сына) і Вольга Вайцяховіч (жонка Віталя) —  па 11 гадоў калоніі; Уладзімір Савянкоў— 16 гадоў калоніі; Дзмітрый Невяркевіч— 11 гадоў калоніі; Вольга Пятух  — 10 гадоў калоніі; Мікалай Рой — 12 гадоў калоніі; Сяргей Сакалоў — 14 гадоў калоніі; Эдуард Пястрак— 3,5 года калоніі. Мужчыны заслухоўвалі прысуд у закутых кайданкамі за спіной рукамі, а жанчыны — перад сабой.

Яшчэ трох фігурантаў справы асудзілі завочна: Вадзім Пракоп'еў — 25 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму завочна, штраф у адну тысячу базавых велічынь, пазбаўлены ўсіх воінскіх званняў; Ігар Чамякін і Дзяніс Хаміцэвіч — 20 і 16 гадоў калоніі адпаведна завочна з адбыццём першых пяці гадоў ва ўмовах турмы, пазбаўленыя воінскага звання. 

2 кастрычніка Следчы камітэт распачаў новую спецвытворчасць у дачыненні да Вадзіма Пракоп'ева.

18_chelovek_terrorism.jpeg

Да 25 гадоў калоніі: па "справе Гайдукевіча" абвесцілі прысуд

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства