viasna on patreon

Маці ў дэкрэце асудзілі паводле "народнага артыкулу"

2023 2023-10-05T16:30:22+0300 2023-10-05T16:33:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhlobin-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што 12 верасня 2023 году ў судзе Жлобіна і Жлобінскага раёну агучаны вырак Валерыі Траяновіч (Аўчарэнцы). Яе асудзілі на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".

Яе прызналі вінаватай паводле "народнага" арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Прысуд вынесла суддзя Святлана Рубахава.

Валерыю абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы, які прайшоў у Жлобіне ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 году. Жанчына прызнала віну і распавяла, што ў вечар дзявятага жніўня вярталася з працы, калі ўбачыла натоўп людзей. Паводле ейных словаў, яна выходзіла на праезную частку, але знаходзілася на мітынгу праз цікаўнасць. Сярод доказаў па справе — відэазапісы, вынятыя ў іншага чалавека, на якіх заўважная Траяновіч.

Вядома, што жанчыну затрымлівалі ў ліпені 2023 году, але адпусцілі да суду пад асабістае паручальніцтва. Увесь гэты час яна знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцёнкам да трох гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства