viasna on patreon

Пенсіянерку з анкалогіяй асудзілі да калоніі за каментары

2023 2023-10-06T12:39:57+0300 2023-10-24T17:03:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zueva_ala.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зуева Ала

Зуева Ала

Другога кастрычніка 2023 году ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёну вынеслі прысуд 62-гадовай Але Зуевай. Яе прызналі вінаватай паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Таксама яна мусіць выплаціць штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1850 рублёў) і дзве тысячы рублёў кампенсацыі маральнай шкоды двум пацярпелым. У Алы анкалагічнае захворванне крыві.

Вырак агучыла суддзя Вольга Серакова.

Яе абвінавацілі ў тым, што цягам двух гадоў — з кастрычніка 2020 году да верасня 2022 году — жанчына пакідала каментары ў Тэлеграме. Яны нібыта ўтрымлівалі абразы Лукашэнкі і супрацоўнікаў міліцыі і "ненарматыўную лексіку і выказвалі негатыўную ацэнку ў бок прадстаўнікоў улады".

Зуева прызнала віну. Паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса, яе асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі, паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса — да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"), а таксама штрафу ў памеры 50 базавых велічыняў (1850 рублёў). Канчатковае пакаранне прызначанае шляхам частковага складання асноўных пакаранняў, а таксама далучэння дадатковага пакарання.  

"Я, напэўна, проста памру тут"

Хто з палітвязняў знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства