viasna on patreon

У Гомелі па шэрагу артыкулаў, у тым ліку і "па справе Зэльцэра", судзяць маці дваіх дзяцей

2023 2023-10-09T09:25:46+0300 2023-10-09T09:50:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/volkava-zhana-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жанна Волкава. Фота з сацыяльных сетак.

Жанна Волкава. Фота з сацыяльных сетак.

Гомельскі абласны суд 9 кастрычніка пачынае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенай Жанны Волкавай. Жанчыне інкрымінуюць некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 367  (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 342  (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Справу ў закрытым рэжыме прызначылі разглядаць суддзю Алега Харошка.

Жанну Волкаву затрымалі 11 траўня 2023 года ў школе № 63, куды жанчына прыйшла для сустрэчы з настаўніцай яе дзіцяці. Па паведамленнях СМІ, падчас пратэстаў 2020 года міліцыя затрымлівала Волкаву па адміністрацыйных артыкулах. Цяпер яна знаходзіцца ў гомельскім СІЗА, а на волі засталіся двое непаўнагадовых дзяцей.

Вядома, што гамельчанку перашапачаткова затрымалі за каментар пад артыкулам пра забойства супрацоўніка КДБ (“справа Зэльцэра”).

Падтрымайце Жанну грашовымі пераводамі, бандэролькамі і лістамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Жанна Пятроўна Волкава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства