viasna on patreon

"Саюз маці Беларусі" прылічылі да "экстрэмісцкага фармавання", затрыманні ў Гомелі: хроніка пераследу 7-9 кастрычніка

2023 2023-10-09T17:45:00+0300 2023-10-09T19:14:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jarocki-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-9 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

За ўдзел у пратэстах ГУБАЗіК затрымаў мінчука

Уладзіслаў Яроцкі. Фота з сацыяльных сетак.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 28-гадовага Уладзіслава Яроцкага.

Паводле іх, мужчына нібыта наведаў шэсць мірных акцый пратэсту ў 2020-ым годзе.


У Беларусі новае "экстрэмісцкае фармаванне" — "Саюз маці Беларусі"

Паведамляецца, што адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 29 верасня.

У рашэнне ведамства таксама пазначаныя людзі, якія нібыта маюць дачыненні да арганізацыі — Анцілеўская Святлана, Здановіч Вольга, Якавенка (Ліфанава) Таісія, Алесінская Наталля, Тарпанава (Васільцова) Таццяна.

На сайце грамадскага руху пазначана, што "мы не хочам вайны, мы хочам міру і росквіту нашым краінам, нашым сем'ям, нашым дзецям. Мы не жадаем, каб адны маці адпраўлялі забіваць дзяцей іншых маці. Мы за мір! Тут дапамагаем маці праяўляць антываенную пазіцыю, знаходзіць аднадумак і важную інфармацыю для выратавання жыццяў сваіх дзяцей!".


Чарговыя затрыманні ў Гомелі

Гомельскія сілавікі паведамляюць пра чарговае затрыманне грамадзян за каментары і рэакцыі “экстрэмісцкага” зместу, а таксама за  "негатыўнае меркаванне" пра расейцаў.

З відэа, якое публікуе адзін з праўладных каналаў, вынікае, што затрымана сама меней шасцёра чалавек. Прычым бачна, што некаторых затрымліваюць напасрэдна на працоўных месцах. На дзвярах аднаго з кабінетаў заўважная шыльда: “Намеснік старшыні Коцур Аляксей Міхайлавіч”. Верагодна, што ўсе затрыманыя працуюць у Гомельскім аддзяленні таварыства паляўнічых і рыбаловаў.


За пратэсты 2020-га затрымалі працаўніка "5 элемента"

Леану Мотша, калі верыць ягонай старонцы «УКантакце», 37 гадоў. Мужчына жыве ў Мінску. Імаверна, мае афрыканскае паходжанне па адным з бацькоў: у чалавека з такім жа прозвішчам, які ёсць у ягоных сябрах у сацсетках, у якасці краіны паходжання ўказаны Бенін, краіна ў Заходняй Афрыцы, піша “Наша Ніва”.

Мужчына працуе ў кампаніі ЗАТ «Патыя» — гэтая кампанія кіруе сеткай гіпермаркетаў «5 элемент».

Яго вінавацяць у тым, што ён удзельнічаў у пратэстах у 2020-м — дэманструюцца кадры, дзе ён стаіць у ланцугу салідарнасці ў Грушаўцы. Таксама, быццам бы, падчас аднаго з пратэстаў ён быў на гіраскутары.


У Мінскіх гей-клубах у выхадныя прайшлі рэйды сілавікоў

У наведвальнікаў правяралі змесціва кішэняў і сумак на прадмет забароненых рэчываў. Супрацоўнікі міліцыі былі са службовым сабакам.

Акрамя таго, па сведчаннях прысутных, сілавікі «бегла агледзелі свежыя перапіскі ў Telegram і галерэю тэлефонаў», піша Gpress.info.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства