viasna on patreon

Жыхарку Жлобіна асудзілі на паўтара года "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года

2023 2023-10-09T11:35:10+0300 2023-10-09T11:40:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhlobin-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Жлобінскага раёну 20 верасня асудзілі Валянціну Бераснёву паводле арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Качалава прызначыла Валянціне адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Суд Жлобінскага раёна. Фота: Радыё Свабода

Валянціну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і выхадзе на праезную частку ў Жлобіне 9 жніўня 2020 года. Яна цалкам прызнала віну. Як паведаміла Вялінціна на судзе, на вуліцы сабраліся людзі, якія выказвалі нязгоду з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў. Жанчыну зацікавілі гэтыя падзеі і яна далучылася да акцыі. 

З 26 па 27 ліпеня 2023 года жанчыну затрымлівалі. Астатні час да вынясення прысуду яна знаходзілася пад асабістым паручальніцтвам.

Валянціна Бераснёва мае вышэйшую адукацыю, працавала менеджаркай у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства