viasna on patreon

Затрыманні за падпіскі на "экстрэмісцкія" каналы і спевы каля філармоніі: хроніка пераследу 11 кастрычніка Дапоўнена

2023 2023-10-11T17:17:20+0300 2023-10-11T18:03:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shapavalava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Магілёве затрымалі прафесара і кандыдата педагагічных навук Ігара Шаруху

Затрыманне адбылося 10 кастрычніка, пазней Шарухе прызначылі 15 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Ігар — кандыдат педагагічных навук, вядомы ў Магілёве географ і краязнаўца. Доўгі час ён працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова, кіраваў кафедрай прыродазнаўства, але ў 2021 годзе быў вымушаны сысці з ВНУ.


Пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы затрымалі трэнера з Чавусаў

На «пакаяльным відэа» затрыманы Аляксандр Марчанка кажа, што нібыта быў падпісаны на «экстрэмісцкія матэрыялы, размаўляў у чат-рулетцы ў цішотцы Украіны і хацеў далучыцца да палка Каліноўскага».

Падчас затрымання адзін з сілавікоў сказаў Аляксандру, што яго «навучаць любіць Беларусь і нашага прэзідэнта».


Сілавікі затрымалі жыхара Віцебска

На «пакаяльным відэа» мужчына «прызнаецца» ў тым, што быў падпісаны на «экстрэмісцкую» суполку, а таксама распаўсюджваў «матэрыялы экстрэмісцкага характару».


ГУБАЗіК затрымаў мінчанку, якая ў 2020 годзе спявала каля філармоніі «Магутны Божа»

Мінчанку таксама абвінавацілі ва ўдзеле ў мірных акцыях пратэсту і ў тым, што падчас іх яна выходзіла на дарогу.

Паводле інфармацыі "Нашай нівы", затрымананая — Кацярына Шапавалава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства