viasna on patreon

Медсястру гродзенскага санаторыя "Жемчужина" асудзілі за каментар пра міліцыянтаў

2023 2023-10-13T15:10:58+0300 2023-10-13T15:43:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/volha-kuranczyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 25  верасня асудзілі Вольгу Куранчык паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віталь Лабоцкі прызначыў Вользе абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатнюю хімію"), а таксама штраф.

volha-kuranczyk.jpg
Вольга Куранчык

Вольгу абвінавацілі ў тым, што яна, паглядзеўшы ў тэлеграм-канале "Беларусь головного мозга" два відэароліка пра супрацоўнікаў міліцыі, пакінула ў іхны бок каментары, якія суд палічыў абразлівымі. Каментары тычыліся маёра міліцыі, старшага ўчастковага інспектара У., а таксама маёра міліцыі, участковага інспектара Жодзінскага ГАУС Б. Вольга цалкам прызнала віну.

Да суда жанчына ўтрымлівалася пад вартай, пасля абвяшчэння прусуду яе вызвалілі ў зале суда. 

Тэрмін пакарання і памер штрафа праваабаронцам невядомы.

Вольга Куранчык мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, працавала медсястрой у санаторыі "Жемчужина", мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства