viasna on patreon

У Брэсце за відэа расійскай вайсковай тэхнікі асудзілі грамадзянку Украіны

2023 2023-10-16T07:46:33+0300 2023-10-16T09:51:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bruhanava-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кацярына Бруханава. Фота з сацыяльных сетак.

Кацярына Бруханава. Фота з сацыяльных сетак.

У Брэсцкім абласным судзе 11 кастрычніка дзяржабвінаваўца запрасіў два з паловай гады калоніі грамадзянцы Украіны Кацярыне Бруханавай, якую абвінавачвалі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Андрэй Сіз, пракурор – Аляксандр Бацюшка.

29-гадовая Кацярына Бруханава з'яўляецца грамадзянкай Украіны, родам з горада Херсон. Яна адвучылася ў Кітаі, скончыла там універсітэт у 2015 годзе, а ў 2016 пераехала ў Беларусь. У Беларусі працавала перакладчыцай з кітайскай, паведамляе “Берасцейская вясна”.

25 ліпеня 2023 года Бруханаву затрымалі пры праходжанні беларускай мяжы. Ад яе запатрабавалі даць на праверку тэлефон, яна падала яго супрацоўнікам разам з паролямі. Беларускія сілавікі ўбачылі, што 30 сакавіка 2022 года яна адправіла два відэа ў чат-бот рэдакцыі "Зеркало". На відэа было перамяшчэнне расейскай вайсковай тэхнікі пад Мінскам, якое яна сама захавала.

Менавіта за гэтыя відэа дзяўчыну затрымалі і змясцілі ў СІЗА №7.

Кацярына на судзе свае дзеянні тлумачыла тым, што спалохалася і раззлавалася, калі ўбачыла шмат тэхнікі з літарамі “Z” і “V”. Распавяла, што ў яе на радзіме гэтыя знакі лічацца варожымі. А ў "Zerkalo" адправіла таму, што хацела даведацца, што адбываецца, бо нідзе пра рух такой тэхнікі не пісалі.

Прысуд Кацярыне Бруханавай быў абвешчаны 13 кастрычніка, але вынікі суда пакуль невядомыя.

Падтрымайце Кацярыну паштоўкай альбо лістом: 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37. Кацярыне Андрэеўне Бруханавай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства