У Брэсцкім абласным судзе мужчыну асудзілі па двух крымінальных артыкулах на тры гады калоніі
https://spring96.org./be/news/113079
2023
2023-10-16T12:34:11+0300
2023-10-16T12:34:11+0300
2023-10-16T12:36:02+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/brest_oblastnoy_sud_2019_1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Брэсцкім абласным судзе 13 кастрычніка вынеслі прысуд Паўлу Салагубу паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько.
Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.
Паводле ч. 1 арт. 342 КК мужчыну прызначылі адзін год калоніі. Паводле ч. 1 арт. 130 КК — два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі.
Шляхам частковага складання пакаранняў Паўлу прызначылі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.