viasna on patreon

37-гадоваму кіроўцу з Кобрына прысудзілі год калоніі за каментар пра Лукашэнку

2023 2023-10-18T18:04:32+0300 2023-10-18T22:40:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud-kobrynskaha-raiona.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кобрынскага раёну другога кастрычніка асудзілі Сяргея Шымко паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Каберская прызначыла Сяргею адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Суд Кобрынскага раёну

Кобрынца абвінавацілі ў тым, што ён 21 кастрычніка 2021 года пакінуў інтэрнэт-каментар у бок Лукашэнкі ў адным з тэлеграм-чатаў. Судовае пасяджэнне мела выязны фармат. Як паведаміла "Берасцейская вясна", мужчыну затрымалі 22 ліпеня і змясцілі ў брэсцкае СІЗА.

Сяргею Шымко 37 гадоў, ён працаваў кіроўцам у міжнароднай кампаніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства