viasna on patreon

Палітзняволенаму актывісту Змітру Дашкевічу прызначылі яшчэ адзін год калоніі

2023 2023-10-19T11:20:46+0300 2023-10-19T14:55:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dashkevich-2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Барысаўскага раёна 18 кастрычніка вынеслі прысуд палітзняволенаму актывісту Змітру Дашкевічу, які павінен быў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 Крымінальнага кодэкса — "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Зміцер Дашкевіч. Фота: Радыё Свабода.

Зміцер быў затрыманы 23 сакавіка 2022 года, а ў кватэры Дашкевічаў адбыўся ператрус. Пасля гэтага Змітра арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле. Але з "сутак" актывіст так і не выйшаў. 29 красавіка ягонай жонцы Насце Дашкевіч паведамілі ў Следчым камітэце, што яна з’яўляецца падазраванай паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. 15 чэрвеня 2022-га, калі Зміцер ужо тры месяцы ўтрымліваўся ў СІЗА, у сям'і Дашкевічаў нарадзілася чацвёртае дзіцё.

У судзе і Зміцер, і Наста адмовіліся ад дачы паказанняў. Яны прызналі на працэсе толькі тое, што сапраўды прысутнічалі на Маршы 23 жніўня 2020 года. На працэсе пералічваюцца ўсе арышты, штрафы і крымінальны пераслед Змітра з 1999 года.

14 ліпеня 2022-га суддзя Таццяна Пірожнікава агучыла прысуд сям'і: Змітру — паўтара года калоніі, Насце — тры гады "хатняй хіміі". Тэрмін Змітра накіравалі адбываць у папраўчую калонію № 14 у Барысаве. 11 ліпеня 2023 года Дашкевіч павінен быў выйсці на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Але на выхадзе яго перазатрымлі ў межах новай крымінальнай справы і змясцілі пад варту да суда. Яго абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі па арт. 411 КК.

У судзе Барысаўскага раёна 11 кастрычніка над актывістам распачаўся суд. 


Падтрымаць Змітра грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства