viasna on patreon

Прадаўцу жлобінскай крамы прысудзілі 1,5 года "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту

2023 2023-10-19T17:54:49+0300 2023-10-19T18:13:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhlobin-sud-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Жлобінскага раёну другога кастрычніка асудзілі Віталя Алтухова паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Качалава прызначыла Віталю адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Суд Жлобінскага раёна

Віталя абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года ў Жлобіне, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Ён цалкам прызнаў віну.

Мужчыну затрымалі 19 ліпеня 2023 года. Да суда ён знаходзіўся пад асабістым паручальніцтвам.

Віталь Алтухоў працаваў старшым прадаўцом у краме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства