viasna on patreon

Новыя факты палітычнага пераследу беларусаў 21-23 кастрычніка

2023 2023-10-23T12:00:00+0300 2023-10-24T15:53:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vadzim-kaszkur.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-23 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

АМАП жорстка затрымаў супрацоўніка БМЗ Дзмітрыя Шчарбіна

dzmitryi-szczarbin.jpg
Дзмітрый Шчабрін

"Пакаяльнае відэа" з Дзмітрыем Шчарбіным з'явілася ў праўладным тг-канале 19 кастрычнкіа. 

Праўладныя тэлеграм-каналы абвінавацілі яго ва ўдзеле ў завадскіх пратэстах у 2020 годзе. Пры гэтым паведамлялася, што Дзмітрыя не будуць працягваць пераследваць, бо "пасля адкрытай гутаркі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і дакладнай ацэнкі сваіх дзеянняў ён можа спакойна жыць і працаваць. Так што міліцыя выкарыстоўвае не толькі сілавыя метады, але і размовы па душах. Палку ніхто не перагінае".

Як адзначыў "Флагшток", словы сілавікоў выклікаюць сумневы — з 11 кастрычніка Дзмітрый так і не змог выйсці ў свае сацыяльныя сеткі.


Ахоўніка крамы "Білд" у Оршы арыштавалі ўжо чатыры разы запар

sjarhei-valkovicz_1.jpg
Сяргей Вальковіч

Аршанца Сяргея Вальковіча затрымалі 3 кастрычніка на працоўным месцы. На яго склалі адразу 5 адміністрацыйных пратаколаў за падпіскі на "экстрэмісцкія" каналы (арт. 19.11 КаАП). Вядома, што Сяргей — былы супрацоўнік міліцыі.

Першы суд над мужчынам адбыўся 4 кастрычніка. Тады бацьку непаўнагадовага дзіця асудзілі на 7 сутак арышту. Ужо праз два дні яго зноў арыштавалі на 10 сутак. У трэці раз Вальковічу прызначылі 5 сутак арышту за падпіску на "Хартыю" ў Аднакласніках.

Чацверты суд над Сяргеем адбыўся 12 кастрычніка. Гэтым разам яго абвінавацілі ў падпісках на "Мая Краіна Беларусь", "Радыё Свабода" і "Белсат". Суддзя Святлана Кузьмічонак арыштавала яго яшчэ на 15 сутак. Агульны тэрмін арышту склаў 37 сутак.


У Слоніме ліквідуюць дабрачынную арганізацыю "Дзіцячы хоспіс. Паліятыўная дапамога дзецям"

Судовы працэс пройдзе 27 кастрычніка ў Гродзенскім абласным судзе. Пазоў падало галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Справу разгледзіць суддзя Жанна Краўчанка.

Арганізацыя працавала з 2007 года і займалася мерапрыемствамі ў хоспісе. Таксама 11 яе ўдзельнікаў рабілі падарункі хворым дзецям за ахвяраванні, піша "Небо в клетку".


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

23 кастрычнкіа ў яго трапілі:

  • Telegram-каналы і чаты "РПД Черный мост", "Беларускі Хаб "Новая Зямля", "Пул Последнего Диктатора", "Колективи Солідарності Solidarity Collectives", "PALATNO Media";
  • Instagram старонкі "Трэба пагаварыць", "daidarogu", "palatno_media", "youtube_belarus", "motolkohelp", "365real.reels";
  • Facebook старонка "Palatno Media – Палатно";
  • Telegram, Youtube і лагатып праекту "Беларускi Дабраахвотнiцкi Корпус";
  • Старонка ў Х "PALATNO Media";
  • Telegram-каналы і лагатыпы праектаў "Народная Амбасада Беларусi у Iталii", "Народныя Амбасады Беларусi";
  • TikTok-старонкі "ДЗВIНОЧОК", "prezident_sveta_by", "vacreet", "belsat doc".

За перыяд з 10 траўня да палітзняволенага Міколы Статкевіча прымяняліся меры спагнання 9 разоў

Мікалай Статкевіч. Фота: hramada.org
Мікола Статкевіч

Пра гэта паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.

• у выглядзе вымовы — 1 раз (29.06.2023);
• у выглядзе пазбаўлення права на атрыманне чарговай пасылкі або перадачы — 1 раз (08.08.2023);
• у выглядзе пазбаўлення чарговага кароткатэрміновага спаткання — 1 раз (07.08.2023);
• у выглядзе пазбаўлення чарговага працяглага спаткання — 1 раз (28.09.2023);
• у выглядзе змяшчэння ў штрафны ізалятар — 5 разоў (01.06.2023, 20.07.2023, 14.08.2023, 05.09.2023, 06.10.2023).

Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады і 4 месяцы. Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. Увесь час яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу


Магілёўца затрымалі за ўдзел у марафоне салідарнасці з палітвязнямі ў 2021-ым годзе

vadzim-kaszkur.jpg
Вадзім Кашкур

Вадзіму Кашкуру 39 гадоў, ён з Магілёва. У 2007-м скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт Куляшова па спецыяльнасці "Правазнаўства", а пасля завочна скончыў магістратуру. Любіць футбол. Працаваў на некалькіх заводах, у МНС, нейкі час быў юрысконсультам. Цяпер працуе ў Магілёўскім дзяржаўным машынабудаўнічым каледжы, паведаміла "Наша Ніва".

Затрымалі яго за тое, што ў 2021-м ён паўдзельнічаў у марафоне, які ладзіў Беларускі фонд спартовай салідарнасці ў падтрымку палітвязняў. Мужчына праехаў 23.34 кіламетра на ровары. Ён пісаў пра марафон і свой удзел у ім з уласнай старонкі ў інстаграме.


На Мазырскую раёнку паскардзіліся ГУБАЗіКу — побач з тэкстам пра службу ў войску былі рэкламы пахавальных паслуг

mazyrskaja-raionnaja-hazeta.jpg

21 кастрычніка паведамлялася, што "службовыя асобы Гомельскага аблвыканкама вывучылі гэтую газетную старонку і згодны з довадамі неабыякавых грамадзян", а ГУБАЗіК пачаў праверку рэдакцыі на "экстрэмізм".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства