viasna on patreon

Затрыманні на Гомельшчыне, у Брэсце: хроніка пераследу 24 кастрычніка

2023 2023-10-24T16:18:00+0300 2023-10-24T20:25:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bojka_12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманні на Гомельшчыне

"Пакаяльнае відэа" з затрыманымі з'явілася ў праўладным тэлеграм-канале. Хапун праўшоў у Петрыкаве, Тураве і Жыткавічах. Затрымалі як мінімум 9 чалавек.Аднаго мужчыну схапілі наўпрост у ложку.


У "спіс тэрарыстаў" дадалі траіх палітвязняў па "справе ЧКБ"

КДБ абнавіў спіс "асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". Туды дадалі Сяргея Еўдакіменку, Кірыла Гняздзілава і Канстанціна Прытуленку.


У Брэсце затрымалі мужчыну за відэа з расійскай ваеннай тэхнікай

Як паведамляе "Медыязона", затрыманага завуць Аляксандр Бойка."Пакаяльнае відэа" з ім з'явілася ў праўладным тэлеграм-канале.


Сілавікі затрымалі мужчыну, які ўдзельнічаў амаль ва ўсіх нядзельных акцыях пратэстаў

Аб гэтым ён кажа ў "пакаяльным відэа", якое з'явілася ў праўладным тг-канале. У апісанні да відэа паведамляецца, што ў затрыманага знайшлі "гігабайты ўнікальных кадраў". Мужчына на відэа кажа, што быў падпісаны на "дэструктыўныя чаты", дзе пакідаў негатыўныя каментары ў бок улады.


Палітзняволенага Міхаіла Лапунова арыштавалі шосты раз запар

Міхаіла 23 кастрычніка асудзілі ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. Яго зноў абвінавацілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Гэтым разам яго справу рязглядала суддзя Волкава Таццяна. Вынік суда пакуль невядомы. Але на волю ён не выйшаў.

Нагадаем Міхаіл быў затрыманы 8 жніўня і з таго часу бесперапынна знаходзіцца за кратамі. Сын Лапунова — Мікіта Залатароў — адзін з наймалодшых затрыманых у выніку пратэстаў 2020 года. Агульны тэрмін пакарання для яго склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.

Падтрымаць палітвязня: ІЧУ УУС Гомельскага райвыканкама. 246027, Гомель, Міжгародняя, 26, Міхаіл Рыгоравіч Лапуноў


У Гродзенскай вобласці ліквідуюць "Таварыства Элізы Ліцвінкі"

Судовы працэс пройдзе 2 лістапада ў Гродзенскім абласным судзе. Культурна-асветніцкае грамадскае таварыства зарэгістравалі ў вёсцы Бершты Шчучынскага раёна ў 2020 годзе. Арганізацыя складаецца з 19 чалавек.

Сярод мерапрыемстваў таварыства — удзел у мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі, піша "Право имеют".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства