viasna on patreon

Мужчыну асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за стаянне ў счэпцы на мінскай акцыі пратэсту

2023 2023-10-26T09:42:31+0300 2023-10-26T09:42:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stela-2020-minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Заводскага раёну Мінск дзясятага кастрычніка асудзілі Кірыла Ахрэмчыка паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Капцэвіч прызначыла Кірылу два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Акцыя пратэсту каля Стэлы ў Мінску. Фота:  Васіль Федосенка/Reuters
Фота носіць ілюстратыўны характар

Кірыла абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Таксама мужчыну паставілі ў віну знаходжанне ў счэпцы ў першых шэрагах пратэстоўцаў на вуліцы Максіма Багдановіча ў Мінску. Фотаздымкі з гэтым эпізодам сілавкі знайшлі ў адным з тэлеграм-каналаў. Кірыл цалкам прызнаў віну.

Пасля абвяшчэння прысуду Кірыла вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства