viasna on patreon

Яшчэ аднаго мінчука асудзілі за ўдзел у масавых акцыях пратэcту ў 2020 годзе

2023 2023-11-02T15:57:07+0300 2023-11-02T15:57:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudy-minska_1.03.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Партызанскага раёна Мінска 17 кастрычніка вынесены прысуд 30-гадоваму Ігару Нядбайлу, якога абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэcту ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч.

Па матэрыялах абвінавачання, Нядбайла, у верасні 2020 года, “знаходзіўся і рухаўся па праезнай частцы дарогі ў  раёне праспектаў Незалежнасці і Пераможцаў, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, у выніку чаго адбылося парушэнне працы грамадскага транспарту, якому нанесены ўрон у памеры 5 980 рублёў 11 капеек".

Апытаная ў судовым пасяджэнні сведка М. пацвердзіла, што сумесна з Ігарам прымала ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці і фатаграфавала іх на свой тэлефон.

Суд прызначыў Нядбайлу  пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў.

У дачыненні да яго мера стрымання ў выглядзе залогу ў суме 3 700 рублёў да ўступлення прысуду ў законную сілу пакінутая без зменаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства