viasna on patreon

Хроніка палітычнага пераследу беларусаў 2-3 лістапада

2023 2023-11-03T09:56:20+0300 2023-11-03T10:11:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudalenko_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2-3 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Супраць былога палітвязня Леаніда Судаленкі распачалі крымінальную справу

Леанід Судаленка адразу пасля вызвалення з
Леанід Судаленка

Пра гэта праваабаронца паведаміў другога лістапада ў сацсетках.

"Сябры, 1 лістапада СК у Гомелі ўзбудзіў супраць мяне новую крымінальную справу (артыкул 361-4 КК — "іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці")", — напісаў ён.

У лістападзе 2021-га году яго асудзілі да 3 гадоў зняволення. Праваабаронца выйшаў на волю 21 ліпеня, цалкам адбыўшы свой тэрмін — за кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады. Праз два тыдні пасля вызвалення ён з'ехаў з Беларусі.


Мінчук ездзіў у машыне са стужкамі з беларускім арнаментам і ў колерах сцяга Украіны — яго затрымалі

Пра гэта другога лістапада паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы. Мужчыну прымусілі сказаць на камеру, што ён нібыта "па заданні адміністратараў тэлеграм-чатаў мантаваў ролікі, якія дыскрэдытуюць органы ўнутраных спраў і дзейную ўладу". 


Бабруйчан асудзілі за кветкі і свечкі каля помніка ахвярам рэпрэсій

babrusik_pomnik-akhvjaram-represii.jpg
Фотаздымак носіць ілюстратыўны характар

 У мінулую нядзелю ў Бабруйску былі затрыманы былая лекарка Данута Дзьячэнка і выкладчык з мясцовага каледжу Віктар Схаба. Бабруйчан затрымалі ў нядзелю пасля ўскладання кветак і запальвання свечак да помніку "ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій" каля плошчы Перамогі.

Праваабаронцам стала вядома, што пасля затрымання іх адвезлі дадому на вобшукі, пасля якіх была канфіскавана тэхніка.

У панядзелак над імі адбыліся суды паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). У выніку Дануце прызначылі штраф памерам 20 базавых велічыняў (740 рублёў), а Віктару — 2 базавыя велічыні (74 рублі).

Нагадаем, у мінулым кастрычніку таксама асудзілі бабруйчаніна за блакітна-жоўтыя лампадкі каля гэтага помніка — яго ідэнтыфікавалі па адбітках пальцаў. Тады мужчыну арыштавалі за "пікет" на 15 сутак.


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

Другога лістапада ў яго трапілі:

  • Telegram-канал «Беларусь Сейчас»;
  • Instagram старонкі «mayakby», «ezhaka (Каця Пытлева)»;
  • YouTube канал «Маяк Беларускі»;
  • TikTok-старонкі «Пра Віцебск», «ksenia.mija», «timur5212».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства