viasna on patreon

Тры чальцы парламента з Польшчы, Германіі і Нарвегіі сталі "хроснымі" Анастасіі Ганчарэвіч, Вікторыі Кульшы і Тамары Каравай

2023 2023-11-03T15:30:57+0300 2023-11-03T18:09:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/konstantin_von_notz-373x280.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Яніна Ахойска (Еўрапейскі парламент, хрысціянскія дэмакраты), Канстанцін фон Нотц (Бундэстаг, Нямеччына, Альянс 90 / Зялёныя) і Расмус Хансан (Стортынг, Нарвегія, партыя Зялёных) сталі "хроснымі" палітвязняў у Беларусі.

Анастасія Ганчарэвіч, маці траіх дзяцей, была арыштаваная па дарозе на працу 1 лютага 2022 года. Яе абвінавачвалі па артыкуле 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), артыкуле 386 (абраза Лукашэнкі) і артыкуле 361-1 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Суддзя асудзіла яе да 4,5 гадоў турэмнага зняволення.

janina-ochojska.png
Яніна Ахойска

Яніна Ахойска — польская дэпутатка Еўрапейскага парламента (група дэмакратаў Еўрапейскай народнай партыі) і заснавальніца польскай гуманітарнай арганізацыі (PAH). Сваёй пастановай стаць "хроснай" яна падтрымлівае Анастасію Ганчарэвіч і тлумачыць:

"Хачу сказаць вам, вашай сям'і і блізкім, што знаходзяцца ў такім жа неапраўданым і незаслужаным зняволенні: вы не самотныя. З вамі і за вас стаіць увесь дэмакратычны свет. Дыктатурам прыходзіць канец, свабода і незалежнасць перамагаюць. Я ўпэўненая, што так будзе і ў Беларусі".


Тамара Каравай была арыштаваная 5 студзеня 2023 года па абвінавачванні ў "паклёпе на Лукашэнку" па артыкуле 367 КК. Нягледзячы на наяўнасць на ўтрыманні непаўналетняга дзіцяці, Тамара павінна адбыць двухгадовы турэмны тэрмін.

konstantin_von_notz-373x280.jpeg
Канстанцін фон Нотц

Канстанцін фон Нотц — намеснік старшыні партыі Альянс 90 / Зялёныя ў нямецкім Бундэстагу. Цяпер ён трэці раз стаў "хросным", гэтым разам Тамары Каравай. Ён пракаментаваў сваю пазіцыю:

"Тамара Каравай, чыім "хросным" я змог стаць, была асуджаная да двух гадоў турэмнага зняволення. Яе абвінавачваюць у паклёпе на Лукашэнку. Нягледзячы на масавае запалохванне, Тамара публічна крытыкавала кіраўніцтва краіны. Стаўшы "хросным", я выказваю салідарнасць не толькі з Тамарай Каравай, але і з усімі грамадзянамі і грамадзянкамі, якія кожны дзень змагаюцца за захаванне правоў чалавека і вяршэнства права ў Беларусі.

Я заклікаю да вяршэнства права і вызвалення Тамары Каравай і ўсіх іншых несправядліва зняволеных людзей у Беларусі. Беларускі ўрад павінен неадкладна спыніць гвалт, рэпрэсіі і адвольныя арышты, гарантаваць сумленныя і свабодныя выбары і, нарэшце, забяспечыць дэмакратыю і вяршэнства права".


Да свайго арышту 4 лістапада 2020 года Вікторыя Кульша працавала інжынеркай па прамысловай бяспецы. За сваю ролю адміністратаркі апазіцыйнага Telegram-канала яна была асуджаная да 2,5 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Падчас свайго турэмнага зняволення яна атрымала яшчэ два прысуды паводле артыкула 411 КК — нібыта за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Цяпер Вікторыі пагражае агулам 4,5 года турэмнага зняволення.

rasmus-hansson.jpeg
Расмус Хансан

Расмус Хансан з'яўляецца намеснікам лідара парламенцкай групы экалагічнай партыі зялёных у нарвежскім парламенце. Пра сваё рашэнне стаць "хросным" Вікторыі Кульшы ён зрабіў наступную заяву:

"Я выказваю сваю найглыбейшую падтрымку ўсім адважным беларусам і беларускам, якія кожны дзень змагаюцца за дэмакратыю і свабоду. Мы не можам сядзець склаўшы рукі, калі да нявінных людзей, якія выказваюць сваё меркаванне, ставяцца як да злачынцаў і караюць іх бесчалавечным абыходжаннем. Калі мы будзем так рабіць, гэта ніколі не спыніцца.

У Нарвегіі мы карыстаемся большай свабодай і дэмакратыяй, чым людзі з іншых краін, і менавіта таму на нас ляжыць найвялікшая адказнасць за тое, каб іншыя людзі таксама змаглі карыстацца свабодай і дэмакратыяй. Таму я зраблю ўсё, што ў маіх сілах, каб гарантаваць, што наш урад супрацьстаіць рэжыму Лукашэнкі.

У рамках кампаніі #WeStandBYyou я выказваю сваю поўную падтрымку Вікторыі Кульшы, якая з'яўляецца адной з ахвяр рэпрэсій з боку рэжыму, які асудзіў яе да турэмнага зняволення ва зневажальных умовах, без якога-небудзь справядлівага судовага разбору".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства