viasna on patreon

Гэта надае нам сілы рухацца далей. "Вясна" — адна з самых пазнавальных і карысных ініцыятываў у беларусаў

2023 2023-11-03T19:42:10+0300 2023-11-03T20:00:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/free_viasna_action.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Днямі "Цэнтр новых ідэй" прэзентаваў даследаванне пра лічбавую трансфармацыю беларускага дэмакратычнага супраціву. Дзякуючы яму, сталі вядомыя вынікі анкетавання беларусаў на платформе "Народнае апытанне" аб пазнавальнасці і ацэнцы карыснасці беларускіх грамадзянскіх ініцыятыў, а таксама ўцягнутасці ў іх дзейнасць рэспандэнтаў. У тэксце даследавання Праваабарончы цэнтр "Вясна" не згадваўся, але ў некаторых рэйтынгах заняў лідзіруючыя месцы, таму некалькі важных высноў робім мы самі.

free_viasna_action.jpg
Ілюстрацыйнае фота

Даследнікі правялі апытанне пры дапамозе платформы "Народнае апытанне" ў чэрвені 2023 года. У ім удзельнічалі 1200 карыстальнікаў, больш за 95% з іх, паводле дадзеных сацыёлагаў, знаходзіліся ў Беларусі.

З прапанаваных рэспандэнтам грамадзянскіх ініцыятыў Праваабарончы цэнтр "Вясна" размясціўся на трэцім месцы па вядомасці пасля "Палка Каліноўскага" і "Кіберпартызан" — нас ведаюць 88,8% апытаных. 

Па ацэнкі карыснасці дзейнасці "Вясна" размясцілася на другім месцы пасля "Палка Каліноўскага" – пра гэта заявілі 81,5% апытаных.

Для нас вельмі важная пазітыўная ацэнка, і асабліва той факт, што ацэнкі вядомасці і карыснасці не дэманструюць сур'ёзнага разрыву. Асабліва каштоўны той факт, што нашу дзейнасць лічаць практычна аднолькава карыснай як беларусы ў Беларусі, так і за яе межамі – адпаведна 86 % і 91 % з ліку тых, хто ведае пра "Вясну". Па гэтым паказчыку "Вясна" – першая сярод даследаваных ініцыятыў.

Наша дзейнасць была б не такой эфектыўнай, калі б нас не падтрымлівалі беларусы: як адзначылі рэспандэнты, 5 % з апытаных у краіне і 23 % апытаных па-за Беларуссю прымалі ўдзел у нашай дзейнасці і аказвалі нам дапамогу. Гэта дапамога неацэнная, яна дае нам новыя сілы і шматкроць узмацняе нас у барацьбе з дыктатурай.

Гэта надае нам сілы рухацца далей, нягледзячы на тое, што агулам "Вясна" падзяляе лёс нязгодных беларусаў: дваццаць гадоў таму нас пазбавілі рэгістрацыі, нашых сяброў і калегаў-праваабаронцаў пераследвалі і пераследуюць улады толькі за тое, што мы абаранялі і абараняем правы чалавека. Пяцёра вясноўцаў пазбаўленыя волі, арганізацыю і яе інфармацыйныя рэсурсы прызналі "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннем, нас вымусілі пакінуць Беларусь, але мы застаемся беларускай праваабарончай арганізацыяй і мы змагаемся за правы і свабоды беларусаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства