viasna on patreon

Затрыманні па ўсё Беларусі: хроніка рэпрэсій 4-7 лістапада Дапоўнена

2023 2023-11-07T12:33:00+0300 2023-11-07T13:24:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mikhail-lapunou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4-7 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Палітзняволенага Міхаіла Лапунова арыштавалі сёмы раз запар. У ІЧУ ён правядзе агулам больш за тры месяцы

Міхаіл Лапуноў — бацька палітзняволенага Мікіты Залатарова — днямі мусіў выйсці на волю, але гэтага не абудзецца, бо яго зноў арыштавалі. Трэцяга лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля прайшоў чарговы суд над ім паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Суддзя Віктар Казачок прызначыў яму чарговыя 15 сутак, піша "Гомельская Вясна". Міхаіл быў затрыманы 8 жніўня і з таго часу бесперапынна ўтрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання. Агулам мужчына правядзе за кратамі больш за тры месяцы.

Сын Лапунова — Мікіта Залатароў — адзін з наймалодшых затрыманых палітвязняў у выніку пратэстаў 2020 года. Агульны тэрмін пакарання для яго склаў чатыры з паловай гады выхаваўчай калоніі.

Падтрымаць палітвязня: ІЧУ УУС Гомельскага райвыканкама. 246027, Гомель, Міжгародняя, 26, Міхаіл Рыгоравіч Лапуноў


Затрыманы пастар царквы ХВЕ з Чашнікаў Аляксандр Плотнікаў

Артыкул пакуль невядомы, піша "Хрысціянская візія". Паведамляецца, што Аляксандра забралі ў Чашніцкі РАУС.


Разам з жонкай затрымалі брата палітолага Валера Карбалевіча

Пра гэта паведаміла "Гомельская Вясна" 5 лістапада. З пачаткам так званых "антытэрарыстычных" вучэнняў супрацоўнікі САХРа з Мінску зладзілі шэраг затрыманняў па Рэчыцкім раёне. Сярод іх апынуўся і брат палітолага Валерыя Карбалевіча разам з жонкай. Іх прымушалі запісаць "пакаяльнае" відэа, але сям'я не згадзілася.

Пасля іх забралі ў ІЧУ, пратрымалі 72 гадзіны, але асудзіць не паспелі, бо затрыманых у той дзень было шмат. Вядома, што мужу і жонцы выдалі позвы ў суд на 10 лістапада. У жонкі забралі тэлефон: там у акаўнце ў "Аднакласніках" знайшліся падпіскі на "Радыё Свабода".


Па Гомельшчыне пракацілася вялізная хваля судоў за "распаўсюд экстрэмізму"

Акрамя таго, у Рэчыцкім раённым судзе 20 кастрычніка паводле "Гомельскай Вясны" прайшлі суды паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі): над Аляксандрам Вадзяніцкім, Валерыем Фурманам, Уладзімірам Жолудзем, Аляксандрам Гарбаром, Паўла Кулажанка.

У Хойніках па тым жа артыкуле судзілі Аляксандра Машко – над ім абылося некалькі адміністратыўных працэсах.

У Светлагорску асудзілі Аляксея Лапцева. У Мазыры – Інгу Талмачэвец, у Жлобіне – Наталлю Луткову і Паўла ЛіманаваМікіту Юдзіна, у Петрыкаве – Дзмітрыя Грыцкевіча.

Таксама шэраг судоў паводле арт. 19.11 КаАП адбыўся ў Гомеле: у судзе Навабеліцкага раёна асудзілі Людмілу Загорцаву, у судзе Савецкага раёна – Яўгенія Больбуха, у Гомельскім раённым судзе – Сяргея Сабурава.

Вынікі судоў пакуль невядомыя. 

Алеся Бяляцкага ў калоніі змясцілі ў ПКТ

Пра гэта паведаміла ягоная жонка Наталля Пінчук падчас выступу ў Страсбургу на Сусветным форуме за дэмакратыю-2023.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства