viasna on patreon

Футбольнага трэнера мінскага "Дынама" асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту

2023 2023-11-07T11:41:17+0300 2023-11-07T11:47:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mustygin_2.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Заводскага раёна Мінска 6 лістапада да трох гадоў "хатняй хіміі" паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі трэнера ФК "Дынама Мінск" Артура Мустыгіна. Пра гэта паведамляе "Трыбуна". Таксама з спартоўцам судзілі Ягора Прытуліка, але вынік невядомы. Справу разглядаў Дзмітрый Лукашэвіч.

mustygin_2.jpeg
Артур Мустыгін

Артур Мустыгін — трэнер юніёрскага "Дынама-Мінск" і унук Міхаіла Мустыгіна, аднаго з самых знакамітых футбалістаў у гісторыі беларускага футбола. Яго затрымалі пятага жніўня і на "пакаяльным" відэа прымусілі "прызнацца" ў тым, што ён нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту, а таксама дасылаў інфармацыю ў чат-бот ініцыятывы "Голас". Невядома, якую мера стрымання да суда абралі ў дачыненні да Артура.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства