Гамельчука накіравалі на прымусовае лячэнне з-за паклёпу на Аляксандра Лукашэнку
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля накіраваў на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычны стацыянар Валерыя Яроцкага, якога абвінавачвалі ў паклёпе (арт. 188 КК) і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК). Пастанову прыняў суддзя Віктар Казачак яшчэ 19 ліпеня, аднак падрабязнасці справы сталі вядомыя праваабаронцам толькі зараз.
Валерый Яроцкі – ураджэнец Жлобіна, неаднаразова з’яўляўся назіральнікам на выбарах ад БХК. У 2019 годзе мужчына стаў чэмпіёнам горада па шахматах, а яшчэ выйграў хуткі турнір у Асіповічах. Пра гэта паведамляла "Гомельская вясна"
Па матэрыялах справы, Яроцкі адправіў у КДБ, МУС, пракуратуру і Цэнтральную камісію па выбарах і рэферэндумах рукапісныя і электронныя лісты, у якіх абвінаваціў Лукашэнку ў цяжкіх злачынствах.
Так ён, нібыта “падрыхтаваў друкаваныя і рукапісныя тэксты, у якіх ўтрымліваюцца загадзя ілжывыя і прыніжаючыя гонар і годнасць звесткі ў дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку спалучаныя з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Затым накіраваў друкаваныя і рукапісныя тэксты ў адрас дзяржаўных органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь, КДБ Рэспублікі Беларусь, Міністэрства унутраных спраў, Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў і іншых дзяржаўных устаноў, даступных для свабоднага прагляду, капіявання і азнаямлення шырокага кола асоб”.
Падобныя лісты ён падрыхтаваў і ў дачыненні да аднаго з пракурораў Гомельскай вобласці. На судзе ён выступаў у якасці пацярпелага
Ім асабіста была вывучаная заява Яроцкага, накіраваная ў Генеральную пракуратуру. З упэўненасцю пракурор П. сцвярджае, што Яроцкага ніколі асабіста знаёмы не быў, якія або заявы таго, альбо звароту ніколі не разглядаў. З улікам выкладзеных у заяве звестак з усёй упэўненасцю заяўляе, што яго агаварылі.
Суд пастанавіў ужыць, на падставе ч. 2 арт. 102 КК Рэспублікі Беларусь, у дачыненні да Яроцкага прымусовыя меры бяспекі і лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары са звычайным назіраннем.
Тым не меней Валерыя Яроцкага ўнеслі ў "Спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".