viasna on patreon

"Трэба рабіць больш". Праваабаронца "Вясны" выступіў на адкрыцці Асамблеі Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

2023 2023-11-15T13:01:41+0300 2023-11-15T14:27:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/staradubec_kanstancin.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брусэлі з 14 па 16 лістапада праходзіць 15-ая штогадовая Асамблея Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. На мерапрыемстве сабраліся каля 250 прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый грамадзянскай супольнасці з Усходняга партнёрства і Еўрапейскага саюза для абмеркавання будучай формы шматбаковага супрацоўніцтва Усходняга партнёрства, ролі грамадзянскай супольнасці і спосабаў забеспячэння яе ўстойлівасці ў будучыні. На адкрыцці Асамблеі выступіў праваабаронца "Вясны" Канстанцін Старадубец.

Праваабаронца
Праваабаронца "Вясны" Канстанцін Старадубец на адкрыцці Асамблеі 14 лістапада 2023 года

"Праз чатыры тыдні на цырымоніі ў Осла Нарвежскі нобэлеўскі камітэт уручыць Прэмію міру. Аднак сёлетняя лаўрэатка, праваабаронца Наргіз Махамадзі не зможа атрымаць прэмію, паколькі знаходзіцца ў турме ў Іране. Не ўпершыню. На жаль, мы ўсе назіралі падобнае і летась, калі лідар "Вясны" Алесь Бяляцкі не змог прысутнічаць на цырымоніі па той жа прычыне. Ён па-ранейшаму ў зняволенні і, хутчэй за ўсё, застанецца там, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Лукашэнка. Гэта падобна на пэўную тэндэнцыю. Трывожную тэндэнцыю, мякка кажучы. Улічваючы жахлівыя ўмовы ў турмах у Іране і Беларусі, я баюся, што мы можам страціць гэтых мужных лідараў. Гэтак жа, як мы страцілі Азімжана Аскарава, які памёр у турме ў Кыргызстане ў 2020 годзе. Падобна, што тады было зроблена недастаткова. Відавочна, што і сёння трэба рабіць больш, бо актывісты грамадзянскай супольнасці працягваюць знаходзіцца за кратамі за сваю дзейнасць. Больш падтрымкі для сем'яў і арганізацый грамадзянскай супольнасці, больш салідарнасці, больш клопату. Але самае галоўнае, больш ціску на рэпрэсіўныя ўлады", — сказаў падчас адкрыцця Асамблеі Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства праваабаронца "Вясны" Канстанцін Старадубец.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства