viasna on patreon

Падтрымай "Вясну" ў Шчодры аўторак

2023 2023-11-24T22:00:00+0300 2023-11-27T09:11:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/givingtuesday_be.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шчодры аўторак — што гэта?

Шчодры аўторак — гэта глабальны рух, які вызваляе сілу радыкальнай шчодрасці па ўсім свеце.

Шчодры аўторак узнік у 2012 годзе як простая ідэя: дзень, які падахвочвае людзей рабіць дабро. За апошнія дзевяць гадоў гэтая ідэя ператварылася ў глабальны рух, які натхняе сотні мільёнаў людзей ахвяраваць, супрацоўнічаць і святкаваць шчодрасць.

Асноўная мэта дня — стварыць больш справядлівы свет, у якім шчодрасць ляжыць у аснове грамадства, якое мы будуем разам, раскрываючы годнасць, магчымасці і роўнасць ва ўсім свеце.

У гэтым годзе Шчодры аўторак адзначаецца 28 лістапада!

Чаму важна падтрымаць "Вясну"? 

"Вясна" ўпершыню вырашыла далучыцца да глабальнага дню шчодрасці і заклікае падтрымаць яе шматгадовую дзейнасць у абарону правоў чалавека ў Беларусі. 

Кожны дзень праваабаронцы ўпарта робяць важную працу, не зважаючы на перашкоды і пераслед: 

  • дапамагаюць рэпрэсаванным і палітвязням, 
  • дакументуюць факты пераследу і катаванняў, 
  • збіраюць, аналізуюць і распаўсюджваюць інфармацыю, 
  • гучна кажуць пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі на міжнароднай арэне. 

Нажаль, пяцёра вясноўцаў застаюцца за кратамі за сваю паслядоўную мірную прафесійную дзейнасць. Гэта кіраўнік "Вясны" і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк.

Вашыя ахвяраванні — гэта не толькі падтрымка нашага змагання за дэмакратыю і вяршэнства права ў Беларусі, але і высокая адзнака нашай працы на карысць беларускага грамадства.

Як ахвяраваць "Вясне"?

Падтрымаць "Вясну" можна праз падпіску на Patreon ці аднаразовым данатам праз Stripe. Любая сума ахвяравання мае значэнне! 

Далучайся і распавядай сябрам пра такую магчымасць з хэштэгам #GivingTuesday #ШчодрыАўторак.

Памятайце!

"Вясна" прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем: рабіце ахвяраванні толькі з замежных картак і не знаходзячыся ў Беларусі ці Расіі. 

Мы лічым, што шчодрасць і салідарнасць не маюць межаў. У гэтыя няпростыя часы важна аказваць падтрымку рознымі спосабамі і кожны дзень.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства