У Магілёве за відэа ў TikTok аўтамеханіка асудзілі да двух гадоў калоніі
https://spring96.org./be/news/113395
2023
2023-11-22T13:47:39+0300
2023-11-22T13:47:39+0300
2023-11-22T13:47:39+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/mspring_office_8.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Ленінскага раёна Магілёва 1 лістапада асудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі 48-гадовага аўтамеханіка Дзмітрыя Пашына, піша MAYDAY TEAM. Суддзя Наталля Панасенка прызнала яго вінаватым у "абразе Аляксандра Лукашэнкі" паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Прычынай пераследу стаў відэаролік у TikTok у сакавіку 2023 года ў падтрымку Украіны, у якім у рэзкай форме таксама быў раскрытыкаваны Лукашэнка.
Як адзначаюць магілёўскія праваабаронцы, на дадзены момант відэаролік недаступны. Дзмітрыя Паршына затрымалі ў жніўні 2023 года. Пра мужчыну вядома, што ён знаходзіцца ў разводзе і працуе аўтамеханікам.