viasna on patreon

Аўтара Youtube-канала "MozgON" зноў будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"

2023 2023-11-23T14:35:48+0300 2023-11-23T14:40:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cyganovich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

43-гадовага аўтара Youtube-канала "MozgON" Уладзіміра Цыгановіча толькі тры месяцы таму перавялі ў новую калонію пасля апошняга прысуду — у красавіку яму прызначылі яшчэ адзін год зняволення. За гэты час адміністрацыя ваўкавыскай калоніі № 11 ініцыявала ўзбуджэнне другой запар крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Цяпер палітвязню могуць дадаць яшчэ два гады зняволення да 16 гадоў пазбаўлення волі. Судзіць Уладзіміра пачнуць ужо 30 лістапада ў Ваўкавыску.

Уладзімір Цыгановіч

Уладзімір — блогер, аўтар youtube-канала MozgON. У зняволенні палітвязень знаходзіцца ўжо больш за тры гады — яго затрымалі 9 чэрвеня 2020 года. Спачатку яго двойчы пакаралі "суткамі" паводле адміністрацыйных справаў, а потым перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.

Цыгановіча абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў) і ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці). 14 снежня 2021 Уладзіміра асудзілі па "справе Ціханоўскага" да 15 гадоў калоніі.

Ад 14 да 18 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па "справе Ціханоўскага"

Палітвязняў абвінавацілі ў арганізацыі "масавых беспарадкаў" у Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м годзе.

Спачатку палітвязня накіравалі адбываць тэрмін у віцебскую калонію № 3, але праз паўгады Уладзіміру ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады.

Але на гэтым ціск на палітвязня не скончыўся. Вясной 2023-га года супраць Уладзіміра ўзбудзілі крымінальную справу за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы" (ч. 2 арт. 411 КК).

Справу пачалі разглядаць 7 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Магілёва. На другім пасяджэнні, 10 красавіка, суддзя Таццяна Касцюк агучыла прысуд палітвязню — адзін год калоніі ў дадатак да 15 гадоў зняволення.

Цяпер стала вядома, што ў судзе Ваўкавыскага раёну 30 лістапада пачнуць разглядаць чарговую справу супраць палітвязня паводле арт. 411 КК. Справу будзе весці суддзя Мікалай Сяргейка.


Падтрымайце Уладзіміра паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі:

ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118

Уладзімір Уладзіміравіч Цыгановіч 

Беларусы на "крытай": як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях

Па дадзеных праваабаронцаў, за апошнія два гады як мінімум 51 палітзняволенага перавялі на турэмны рэжым і супраць яшчэ 20 распачалі новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства