viasna on patreon

Бізнэсоўцу з Круглага прысудзілі 6,5 гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту і нявыплату падаткаў

2023 2023-11-24T13:37:45+0300 2023-11-24T13:58:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/alyaksandr_kalin.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Калін

Аляксандр Калін

Суд Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці 23 лістапада вынес прысуд прадпрымальніку Аляксандру Каліну. Суддзя Марына Вецярэц прызнала яго вінаватым ва "ўхіленні ад выплаты падаткаў" (ч. 3 арт.243 КК) і "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх" (ч. 1 арт. 342 КК) за ўдзел ў мірных шэсцях у жніўні 2020 года.

Каліну прысудзілі да 6,5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя таго, вядома, што бізнэсоўца чакае канфіскацыя некаторай маёмасці.

Нагадаем, у жніўні 2020 года старшыня Круглянскага райвыканкама Сцяпан Палоннікаў склікаў праўладны мітынг, на якім публічна абразіў прадпрымальніка Аляксандра Каліна за ягоную грамадзянскую пазіцыю. У адказ ад імя прадпрымальнікаў Аляксандр Калін з калегамі вярнулі ў райвыканкам больш за дзясятак узнагарод, грамат і падзяк, атрыманых ад чыноўнікаў. Дыпломы яны расклалі прама на ганку райвыканкама.

Два з паловай гады ўлады ўстрымліваліся ад рэпрэсій у дачыненні да прадпрымальніка. Але 27 лютага 2023 года супрацоўнікі ДФР і Следчага камітэта ўзялі Аляксандра Каліна пад варту. Спачатку яму прад'явілі абвінавачванне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў шляхам утойвання або заніжэння падатковай базы. Праз месяц, 27 сакавіка, пракурор Круглянскага раёна Аляксандр Раманаў санкцыянаваў ператрусы ў Круглым ужо ў межах крымінальнай справы па абвінавачванні Аляксандра Каліна ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у Мінску ў перыяд з 16 па 23 жніўня 2020 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства