Жыхара Бабруйска асудзілі на два гады калоніі за абразу Лукашэнкі
21 лістапада 2023 года суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска ў закрытым судовым пасяджэнні разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да жыхара вёскі Каменка Уладзіміра Раманоўскага, абвінавачанага ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Андрэй Літвін.
Па прычыне закрытасці судовага працэсу сутнасць справы пакуль невядомая.
Вядома, што Уладзіміра Раманоўскага затрымлівалі ў Бабруйску падчас акцыі “кармлення галубоў” 9 траўня 2020 года. Тады амапаўцы затрымалі ў горадзе каля 15 чалавек.
Згодна з прысудам, Раманоўскі прызнаны вінаватым у публічнай абразе Лукашэнкі ў сацыяльных сетках і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пастаноўлена таксама прымяніць спецыяльную кампенсацыю персанальнага кампутара Уладзіміра.