viasna on patreon

Да "хатняй хіміі" асудзілі жыхара Жлобіна за ўдзел у акцыі пратэсту тры гады таму

2023 2023-11-26T10:20:39+0300 2023-11-26T10:20:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhlobin-sud-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Жлобінскага раёна

Суд Жлобінскага раёна

У судзе Жлобінскага раёна 11 лістапада вынесены чарговы прысуд удзельніку масавай акцыі пратэсту, якая адбылася ў горадзе вечарам 9 жніўня 2020 года. За арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК) асуджаны Ілля Сілкоў.

Справу разглядала суддзя Святлана Рубахава.

Іллю затрымалі і ўстрымлівалі пад вартай з 13 верасня 2023 года.

Ён мае вышэйшую адукацыю, удзельнічаў у рэсрубліканскім конкурсе "Бітва розумаў" сярод навучэнцаў прававых класаў.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Сілкоў прыняў актыўны ўдзел "у групавых дзеяннях, разам з натоўпам людзей выходзіў на праезную частку аўтамабільнай дарогі, перашкаджаючы руху грамадскага і іншага транспарту, разам з іншымі пляскалі ў далоні гучна крычалі, свісталі, выкрыквалі розныя лозунгі, дэманстратыўна-грэбліва, адкрыта адмаўляліся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады”.

Суд прызначыў Сілкову пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады.

Мера стрымання зменена з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства