viasna on patreon

Пяць год калоніі за грашовы перавод  "Палку імя Кастуся Каліноўскага"

2023 2023-12-02T12:15:20+0300 2023-12-03T09:51:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/minski_ablasny_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінскі абласны суд

Мінскі абласны суд

Мінскі абласны суд першага снежня вынес прысуд Аляксандру Ганчарову, якога абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).

Судовы працэс, які пачаўся 28 лістапада, вяла суддзя Алена Міснік, але яго падрабязнасці пакуль невядомыя.

Па матэрыялах абвінавачвання, Аляксандр Ганчароў праз банкаўскі перавод перавёў грашовыя  сродкі на фінансаванне дзейнасці “Палка імя Кастуся Каліноўскага”.

Паводле інфамацыі Герпракуратуры, на падставе ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (у рэдакцыі ад 20 красавіка 2016 года) Ганчарову прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства