За абразу Лукашэнкі у Баранавічах асудзілі мясцовага жыхара
https://spring96.org./be/news/113470
2023
2023-12-02T12:32:18+0300
2023-12-02T12:32:18+0300
2023-12-02T19:44:30+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/tacin-2.png
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 28 лістапада ў выязным пасяджэнні асудзіў 48-гадовага Валерыя Тацына па артыкуле за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядаў суддзя Мікалай Кміта, дзяржабвінаваўца – Святлана Пасемка.
“Берасцейская вясна” паведамляе, што абласное тэлебачанне апублікавала ролік, з якога вынікае, што Тацына абвінавацілі ў напісанні некалькіх інтэрнэт-каментароў пра Лукашэнку, якія экспертыза палічыла “публічнай абразай”.
У выніку Валерыю Тацыну прысудзілі пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і на вачах навучэнцаў каледжа, дзе верагодна ён працаваў, надзелі кайданкі.