viasna on patreon

Праваабаронцы рыхтуюць дапаможнік пра мірныя сходы для беларусаў і беларусак замежжа

2023 2023-12-06T16:35:08+0300 2023-12-06T16:40:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marsh_30_bbc.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы “Вясны” рыхтуюць дапаможнік па мірных сходах для беларусаў і беларусак за мяжой. Ён будзе адказваць на найбольш актуальныя пытанні, як арганізоўваць мірныя сходы за мяжой і ўдзельнічаць у іх. 

Валанцёрская служба “Вясны” з 2012 года праводзіць маніторынг свабоды мірных сходаў у Беларусі. Праз вочныя назіранні, з дапамогай валанцёраў і валанцёрак, праваабаронцы збіралі інфармацыю. Апошняе вочнае назіранне адбылося 9 жніўня 2020 года. Пасля гэтага назіранне адбываецца анлайн у сувязі з рызыкамі небяспекі. Аднак беларусы і беларускі працягваюць удзельнічаць у мірных сходах не толькі ў Беларусі. Паколькі масштабы міграцыі вялікія, стала цікава вывучыць, як права на мірныя сходы рэалізуецца ў іншых краінах, якія знаходзяцца побач з Беларуссю і сталі часовым домам для беларусаў і беларусак. Для гэтага праваабаронцы і валанцёры і валанцёркі “Вясны” займаюцца вывучэннем заканадаўства краін масавай міграцыі беларусаў і беларусак, а таксама практыкі рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў у Грузіі, Літве і Польшчы. Гэтыя краіны былі абраныя як краіны найбольш масавай міграцыі беларусаў і беларусак за апошні час, аднак спіс можа быць пашыраны падчас працы над праектам.

Праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч: "У 2022 годзе ў Беларусі адбылося не менш за 375 мірных сходаў"

Правабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч выступіла на Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбыўся ў Польшчы.

— Каб атрымаць больш поўную карціну сітуацыі, мы запусцілі адмысловую апытанку, — распавядае адна з каардынатарак ініцыятывы Наталля Сацункевіч. — Чым больш адказаў мы збяром, тым больш зразумеем патрэбы беларусаў і беларусак і зможам у сваім даследаванні сканцэнтравацца на актуальных тэмах. Таму мы заклікаем людзей паўдзельнічаць у апытанні і дапамагчы нам больш дакладна зразумець сітуацыю ў краінах іх знаходжання. 

У анкеце ёсць пытанні як для арганізатараў і арганізатарак мірных сходаў, так і для ўдзельнікаў і ўдзельніц. Дзякуючы гэтаму праваабаронцы змогуць зразумець, з чым сутыкаюцца розныя людзі пры рэалізацыі свайго права, а потым сістэматызаваць і прааналізаваць сітуацыю, у адпаведнасці з заканадаўствам пэўных краін. Для гэтага ўжо цяпер аналізуюцца законы Літвы, Польшчы, Грузіі, а таксама практычныя кейсы Еўрапейскага суда па правах чалавека, Камітэта па правах чалавека, вынікі маніторынгаў мірных сходаў АБСЕ. 

— Пытанне даследуюць людзі як з профільнай юрыдычнай адукацыяй, так і іншыя спецыялісты і спецыялісткі, якім важна і цікава разбірацца ў гэтай тэме, — распавядае Любоў Ланіна, адна з каардынатарак праекту. — Дапаможнік будзе складацца з адказаў на пытанні, што трэба ўлічваць пры арганізацыі і правядзенні мірных сходаў: ці трэба іх рэгістраваць, праз якія ворганы, якая павінна быць камунікацыя з паліцыяй і іншым персаналам, які задзейнічаны ў рэалізацыі права, што трэба зрабіць пасля мірнага сходу. Усё будзе падзелена па краінах. 

Акром гэтага, праваабаронцы мяркуюць, што вывучаны досвед дапаможа ў будучыні прывесці беларускае заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі, а таксама пераняць найлепшыя практыкі рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў.

Калі ў вас засталіся пытанні, іх можна задаць праз пошту help@spring96.org

Вы можаце дапамагчы выявіць патрэбы беларусаў і беларусак у рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў, калі запоўніце анкету. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства