viasna on patreon

Мінчука асудзілі за сарваны са сцяны інтэрната дзяржаўны сцяг

2023 2023-12-07T08:05:00+0300 2023-12-07T12:20:02+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/internat-aviacyi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Інтэрнат Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі.

Інтэрнат Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі.

Чарговы суд за здзек над дзяржаўнымі сімваламі адбыўся ў Мінску 28 верасня. Суд Кастрычніцкага раёна пакараў пазбаўленнем волі Аляксандра Кандрацьева паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Алена Жывіца.

Па матэрыялах абвінавачання, Кандрацьеў вечарам 31 ліпеня 2023 года, знаходзячыся паблізу будынка аднаго з інтэрнатаў Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі № 407 па вуліцы Чкалава, рукамі схапіў за палотнішча дзяржаўны сцяг, замацаваны на фасадзе будынка, пасля чаго сарваў яго з мацавання, зламаўшы пры гэтым дрэўка, якое з'яўляецца часткай сцяга. Затым, скруціўшы палотнішча сцяга, забраў яго з сабой. Гэтым ён прычыніў шкоду аўтарытэту Рэспублікі Беларусь.

А матэрыяльная шкода заводу склала 130 рублёў 82 капейкі.

Мужчыну "вылічылі" па запісе з камеры відэаназірання і 14 жніўня затрымалі, змясціўшы да суда ў следчы ізалятар. У судзе сцвярджалася, што Аляксандр знаходзіўся  ў стане алкагольнага ап'янення.

Суд прызнаў Аляксандра Кандрацьева вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства