viasna on patreon

Заява аб прызнанні 11 новых палітычных зняволеных

2023 2023-12-08T16:36:50+0300 2023-12-08T19:44:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/amap_14_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінск, 14 ліпеня. Фота: spring96.org

Мінск, 14 ліпеня. Фота: spring96.org

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

8 снежня 2023 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:

  1. Уладзімір Раманоўскі асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  2. Дзмітрый Пашын асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  3. Наталля Маркушэнка адвольна абвінавачана па арт. 130 КК у распальванні варажнечы па нацыянальнай прыкмеце за каментарый, які змяшчаў слова “рашысты”, і змешчана пад варту.
  4. Вадзім Гусеў асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго году і 3 месяцам пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  5. Алег Кекух асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да трох гадоў абмяжавання волі, пакаранне заменена на пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі;
  6. Яўген Шулюк асуджаны за паклёп на А. Лукашэнку па арт. 367 КК да двух гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;
  7. Кацярына Джыг асуджана да пазбаўлення волі па арт. 361, 367, 368 КК за заклікі да санкцый, паклёп на А. Лукашэнку і яго абразу;
  8. Валерый Тацын асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго году пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  9. Аляксандр Смірноў асуджаны па арт. 339 і 370 КК за некалькі сарваных дзяржаўных сцягаў да аднаго году і 6 месяцам пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  10. Ігар Неміровіч асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго году пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  11. Аляксандр Кандрацьеў асуджаны па арт. 370 КК за сарваны дзяржаўны сцяг да аднаго году пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Уладзіміра Раманоўсага, Дзмітрыя Пашына, Наталлю Маркушэнка, Вадзіма Гусева, Алега Кекуха, Яўгена Шулюка, Кацярыну Джыг, Валерыя Тацына, Аляксандра Смірнова, Ігара Неміровіча, Аляксандра Кандрацьева і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх;
  • прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Lawtrend;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства