viasna on patreon

З'явіліся фэйкавыя боты "Вясны". Нагадваем сапраўдныя кантакты цэнтру

2023 2023-12-13T11:15:21+0300 2023-12-13T11:24:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/free_viasna_action.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Звяртаем увагу, што апошнім часам у Telegram з'явіліся фэйкавыя боты, якія не маюць дачынення да "Вясны". Калі ласка, будзьце ўважлівыя пры камунікацыі, карыстайцеся сапраўднымі кантактамі праваабарончага цэнтру.

У "Вясны" існуе адзіны "Вясна-бот": ніякія астатнія не маюць дачынення да арганізацыі. Таксама не былі створаныя асобныя акаўнты для камунікацыі з кампаніяй "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Калі вам пішуць незнаёмыя акаўнты і прадстаўляюцца людзьмі, якія маюць дачыненне да "Вясны", калі ласка, спраўдзіце іх праз афіцыйныя кантакты "Вясны".

Нагадваем сапраўдныя кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»:

  • Паведаміць аб затрыманні, а таксама даслаць вынікі адміністрацыйных справаў з судоў, аўдыё і тэкставую інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | Telegram @ViasnaSOS, @SOSViasna
  • Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда: Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org
  • Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ або ЦІПе: Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org
  • Распавесці інфармацыю журналістам «Вясны»: Telegram: @Viasnainfo | Email: viasna@spring96.org

Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org.

Нагадаем, што "Вясну" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Гэта дае падставу для прыцягнення да крымінальнай адказнасці грамадзян і грамадзянак, якія ўдзельнічаюць у дзейнасці або ажыццяўляюць любую перадачу звестак або рэсурсаў прадстаўнікам "Вясны". Таму пры камунікацыі з праваабарончым цэнтрам варта прытрымлівацца пэўных захадаў бяспекі. Нагадваем пра іх.

"Вясну" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем"

Як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства