viasna on patreon

За "балабола" на адрас Лукашэнкі ў "чаце Барадача" – адзін год калоніі

2023 2023-12-13T15:00:54+0300 2023-12-13T15:00:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bregan-11.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
суддзя Яўген Брэган, дзяржабвінаваўца – Ганна Горбач.

суддзя Яўген Брэган, дзяржабвінаваўца – Ганна Горбач.

Суд Маскоўскага раёна Брэста 7 снежня 2023 года разгледзеў крымінальную справу Уладзіміра Лук'янчука, якога абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле паводле ч. 1 арт.368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган, дзяржабвінаваўца – Ганна Горбач.

Як паведамляе “Берасцейская вясна”, Лук’янчук быў затрыманы 1 лістапада 2023 года і да суда змешчаны пад варту.

Паводле абвінавачання, Уладзімір Лук'янчук 8 верасня напісаў у тэлеграм-чаце “чат Барадача” абразлівы каментар. У паведамленні Лукашэнка быў названы словам, якое азначае “балабол”.

“Чат Барадача” некалі быў звязаны з Аляксеем Голікавым, праўладным блогерам. Нагадаем, падчас пратэстаў 2020 года Голікаў асвятляў пратэсты з праўладных пазіцый. Затым Голікаў заняўся “мяккай крытыкай" уладаў (але па стане на канец 2023 года, невядома ні пра адно затрыманне блогера ці нейкія іншыя праблемы для яго). 16 кастрычніка 2023 Ленінскі суд Берасця прызнаў чат “экстрэмісцкімі матэрыяламі”, і ён знік з публічнага доступу альбо быў выдалены.

Суд прызнаў Уладзіміра Лук'янчука вінаватым і асудзіў яго да пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства