viasna on patreon

Былога палітвязня асудзілі на 3 гады калоніі за "рэабілітацыю нацызма" і "хуліганства"

2023 2023-12-14T17:49:19+0300 2023-12-14T18:33:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/alex_liahavichy2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкім абласным судзе 11 снежня асудзілі былога палітвязня Аляксандра Плескацэвіча паводле ч. 1 арт. 130-1 (рэабілітацыя нацызму), ч. 2 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Сіз прызначыў Аляксандру тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Aляксандр Плескацэвіч
Аляксандр Плескацэвіч

Першы раз мужчыну затрымалі восенню 2021 года за надпіс на слупе чырвона-белымі літарамі "Света, я вас кахаю" адрасаваны Святлане Ціханоўскай. Тады мужчыну асудзілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 339 (хуліганства) на два гады "хіміі", а пазней перавялі адбываць тэрмін у калонію.

Цяпер былога палітвязня абвінавацілі ў нанясенні надпісаў нацысцкага характару і фашысцкай свастыкі на сцены будынкаў у вёсцы Куршыновічы Ляхавіцкага раёну, Пра падрабязнасці справы раней пісала "Берасцейская Вясна". 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства