viasna on patreon

Новыя затрыманні і ператрусы: хроніка палітычнага пераследу 16-18 снежня Дапоўнена

2023 2023-12-18T10:42:00+0300 2023-12-19T11:08:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uladzislau-fedarovicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16-18 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Магілёўскі блогер і журналіст Аляксей Бацюкоў, імаверна, затрыманы

aljaksei-bacjukou.jpg
Аляксей Бацюкоў

Паводле сяброў Аляксея, пасля ператрусу ў яго жыллі і допыту ў КДБ 5 снежня ён не вярнуўся дахаты. Дзе ён зараз — невядома,паведаміла 18 снежня "БАЖ". 

"У перадачу ўключаныя фрагменты маіх гутарак з Бацюковым праз Тэлеграм. Першая размова адбылася 6 снежня: Аляксей распытваў мяне, як можна з’ехаць з Беларусі. Але мяне насцярожыла, што ён падрабязна распытвае пра тое, чым людзі з падобнымі намерамі звычайна не цікавяцца.

7 снежня ад яго быў яшчэ адзін падобны званок, і пасля прагляду перадачы я практычна перакананы, што Бацюкоў звяртаўся да мяне проста ў службовым кабінеце падчас допыту. Што яго змусілі так зрабіць, каб выпытаць інфармацыю", — распавёў магілёўскі актывіст Зміцер Салаўёў, які зараз жыве за мяжой пасля вымушанай эміграцыі.


Палітвязня Дзмітрыя Сушчыка перавялі ў калонію. Цяпер ён утрымліваецца ў ШІЗА

Дзмітрый Сушчык
Дзмітрый Сушчык

У судзе Ленінскага раёна Гродна з 10 жніўня па 1 верасня разглядалі новую крымінальную справу супраць Дзмітрыя. Гэтым разам яго абвінавацілі паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы).

Суддзя Наталля Козел прызнала яго вінаватым і прызначыла ў дадатак да паўтара года зняволення яшчэ адзін год і 15 дзён калоніі.

Пры гэтым Дзмітрый павінен быў у жніўні выйсці на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, але быў перазатрыманы па новай справе і змешчаны пад варту. 

Стала вядома, што палітвязень ужо знаходзіцца ў аршанскай калоніі № 8. Адміністрацыя ўстановы змясціа Сушчыка ў ШІЗА, але тэрмін і прычыны — невядомы.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 8. 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А, Дзмітрый Васільевіч Сушчык


ГУБАЗіК затрымаў намесніка дырэктара фірмы па вытворчасці дронаў

vadzim-czarauko_1.jpg
Вадзім Чараўко. Фота: старонка "Вконтакте" Вадзіма

На "пакаяльным відэа" 18 снежня затрыманы кажа, што мае пасаду намесніка дырэктара па развіцці фірмы, якая займаецца праектаваннем сістэм кіравання і беспілотнымі сістэмамі. Мужчыну прымусілі прызнацца ва ўдзеле ў пратэстах, а таксама сказаць, што ў яго дома была знойдзена марыхуана.

Паводле інфармацыі "Медыязоны", затрыманы — Вадзім Чараўко.


Беларуска вярнулася з-за мяжы праз "камісію па вяртанні" — з ёй знялі «пакаяльнае відэа» і ўсё роўна будуць судзіць

taccjana-sobal.jpg
Таццяна Собаль

Прапагандысты апублікавалі інтэрв'ю з Таццянай Собаль, якая, як паведамляецца, вярнулася на радзіму праз "камісію па вяртанні". Жанчыну прымусілі распавесці пра тое, як ёй было дрэнна за мяжой і як яна, "паддаўшыся ўплыву", удзельнічала ў пратэстах у 2020-ым годзе.

Нягледзячы на вяртанне праз камісію, Таццяну чакае суд — ёй інкрымінуюць «народны» артыкул 342 КК. Яна знаходзіцца на волі пад закладам.


Адбыўся ператрус у доме палітыка Аляксандра Мілінкевіча ў Берштах

Паводле інфармацыі "Белсат", па стане на 18 снежня дзверы ў доме палітыка апламбаваныя. Пра прычыну ператрусу, ці пра тое, што на яго заведзеная крымінальная справа, Мілінкевіч не ведае.

Сам палітык знаходзіцца за мяжой.


Сілавікі затрымалі мінчука за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе

uladzislau-fedarovicz.jpg
Уладзіслаў Федаровіч

На "пакаяльным відэа", якое апбулікаваў 18 снежня праўладны тг-канал, затрыманы кажа, што ўдзельнічаў у мітынгах і да гэтага часу не выдаліў фотаздымкі ў сацсетках.

Паводле інфармацыі "Медыязоны", затрыманы — Уладзіслаў Федаровіч.


ГУБАЗіК затрымаў хакейнага трэнера, які жартам напісаў у бацькоўскім чаце, што аддае перавагу прозвішчу Зяленскі

Мужчына — дзіцячы трэнер ХК "Лакаматыў-Орша", ён трэніруе дзяцей 2015 года нараджэння. На "пакаяльным відэа" 17 снежня ён кажа, што жартам напісаў, што аддае перавагу прозвішчу Зяленскі.

Праўладныя тэлеграм-каналы таксама апублікавалі каментар, да яго ўзніклі прэтэнзіі. З кантэксту вынікае, што гаворка ідзе пра прозвішча Лукашэнкі: "Прозвішча мне яго не цікавае. Зяленскі прыгожае прозвішча".

Прапагандысты паабяцалі таксама паскрадзіцца на мужчыну ў Федэрацыю хакея, каб "больш не дапускаць яго да трэнерскай дзейнасці".


На шклозаводзе "Нёман" у Бярозаўцы адбыўся чарговы рэйд сілавікоў

Тэлеграм-каналу "Задержания, суды в Лиде" паступіла інфармацыя, што 15 снежня на шклозаводзе "Нёман" за падпіскі і лайкі затрымалі 8 чалавек.

У жніўні на шклозаводзе затрымалі не меней за 9 чалавек, у лістападзе — каля 10 чалавек.


Сілавікі затрымалі жыхара Гродна

"Пакаяльнае" відэа з затрыманым з'явілася 16 снежня ў праўладным тэлеграм-канале. У відэа мужчына кажа, што прымаў удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту і распаўсюджваў "экстрэмісцкія матэрыялы".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства