viasna on patreon

"Экстрэмісцкія" матэрыялы, ГУБАЗіК — у школе польскай мовы. Хроніка пераследу 21 снежня Дапоўнена

2023 2023-12-21T17:48:05+0300 2023-12-22T10:28:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/strazhevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Салігорску затрымалі Ганну Стражэвіч 

Пра гэта паведамляе салігорскі актывіст Павел Батуеў.

Затрыманне адбылося ў панядзелак — сёння, пасля заканчэння 72 гадзін ад моманту затрымання, Ганна на волю не выйшла. Папярэдне, крымінальная справа распачата за абразу Лукашэнкі і абразу міліцыянта.

«Ганна бесперапынна некалькі гадоў пісала лісты ўсім палітвязьням Беларусі», — піша Павел.


У Гродне затрымалі дваіх працоўных ААТ «Гроднажылбуд»

На «пакаяльным відэа» затрыманыя муляр і сталяр «прызнаюцца» ў падпісках і распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў».


ГУБАЗіК наведаў школу польскай мовы Polskipro 

ГУБАЗіК наведаў школу польскай мовы Polskipro — сайт школы не працуе, сацсеткі выдаленыя. Мяркуючы па фотаздымках у праўладных тэлеграм-каналах, з дзвярэй школы таксама знялі шыльду з назвай. Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, школа Polskipro ладзіла курсы польскай.


Чарговае медыя — у спісе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў

У Беларусі — чарговае папаўненне Спіса "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. У яго трапілі:

  • Сайт, сацсеткі і лагатып праекту «WARTA – беларускае нацыянальнае медыя»;
  • Instagram старонка «vektor_brest»;
  • Старонка ў «Аднакласніках» «Вектор нашего города»;
  • TikTok-старонка «Митинги Беларуси»;
  • Старонка ў Facebook «Город 016». 

Новыя абмежаванні ў ліставанні з палітвязнямі

З ліста палітвязня Дзяніса Івашына вынікае, што вязням цяпер забаронена дасылаць у капэртах аркушы паперы з надрукаваным на іх тэкстам, асадкі і стрыжні для пісання і налепкі. Але захоўваецца магчымасць дасылаць у лістах фотаздымкі, чыстую паперу, чыстыя капэрты, паштоўкі і маркі.

Праваабаронцы маюць інфармацыю пра тое, што падобныя правілы існуюць не толькі ў турме №8 г. Жодзіна, дзе зараз знаходзіцца Івашын, але і ў папраўчых калоніях, у прыватнасці №2 і 3, піша «Гарадзенская Праваабарона».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства