viasna on patreon

"Эмацыйна каментавала". У Гомелі асудзілі жанчыну, якая выклала ў TikTok відэа інцыдэнта супрацоўніка ДАІ і сваёй дачкі

2023 2023-12-23T00:07:31+0300 2023-12-23T00:07:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/tsadava.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскім абласным судзе 8 снежня паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) асудзілі 40-гадовую палітзняволеную Сняжану Цадаву. Яе судзілі за відэа ў TikTok інцыдэнта на Лоеўшчыне, дзе яна каментавала дзеянні супрацоўніка ДАІ, які аштрафаў яе дачку за адсутнасць флікера. Як піша "Гомельская Вясна", суддзя Алег Харошка прызначыў жанчыне шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — іх яна ўжо адбыла ў следчым ізалятары.

Інцыдэнт на Лоеўшчыне, у выніку якога судзілі палітзняволеную, здарыўся ў сярэдзіне ліпеня. Тады ў вёсцы Бывалькі пад Лоевам дзяўчыну інспектар аштрафаваў за адсутнасць флікера — яна ішла па абочыне. Яе маці — Сняжана Цадава — зняла на камеру дзеянні супрацоўніка ДАІ са сваімі каментарамі і выклала ў TikTok.

Як пісалі ва УУС Гомельскага облвыканкама, "праваахоўнік запрасіў дзяўчыну ў службовы аўтамабіль для складання адміністрацыйнага пратаколу за правапарушэнне". У сваім відэа маці кажа, што яе дачка не выпускаюць з машыны. Таксама супрацоўнік не аддаваў тэлефон адной з сябровак дзяўчыны. Паводле версіі абвінавачвання, маці дзяўчыны "ўсяляк спрабавала перашкаджаць вядзенню адміністрацыйнага працэсу, здымала тое, што адбываецца на тэлефон, эмацыйна каментуючы дзеянні супрацоўніка міліцыі і даючы ацэнку дзеянням праваахоўнікаў у цэлым".

"Для правядзення следчых дзеянняў вяскоўцы было прапанавана праехаць у РАУС, аднак яна адмовілася прайсці ў службовы аўтамабіль, ігнаруючы законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі. Байцы АМАП УУС Гомельшчыны з выкарыстаннем фізічнай сілы правялі“ буйную "жанчыну ў аўтатранспарт", — распавялі ва УУС.

У выніку напрыканцы жніўня супрацоўнікі АМАПу затрымалі жанчыну дома з ужываннем сілы. Да Цадавай дадому прыехала следча-аператыўная група. Пасля распачалі крымінальную справу аб распальванні варожасці або варожасці ў дачыненні да міліцыі паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Да суда яе змясцілі пад варту ў СІЗА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства