viasna on patreon

У Брэсце за абразу Лукашэнкі асудзілі чыгуначніка

2024 2024-01-03T10:24:30+0300 2024-01-03T11:33:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kronda-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Maксім Кронда. Фота з сацыяльных сетак.

Maксім Кронда. Фота з сацыяльных сетак.

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 6 снежня вынесены прысуд палітзняволенаму чыгуначніку Максіму Кронду, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Марына Скалковіч.

Кронду затрымалі 11 верасня 2023 года і да суда ўтрымлівалі ў СІЗА №7 Брэста.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Максім Кронда  18 верасня 2021 года ў сацыяльнай сетцы Telegram размясціў у “Чат Элехтарата", на які быў падпісаны, паведамленне з абразлівым выказваннем на адрас Лукашэнкі,  “усведамляючы, што з гэтым паведамленнем азнаёмяцца іншыя людзі, і гэта прыніжае гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы. Аднак на той момант такому паведамленню не надаў значэння.”

Пры аглядзе мабільнага тэлефона таксама ўстаноўлена, што Кронда быў падпісаны на шэраг дэструктыўных тэлеграм-каналаў.

Суд праходзіў у выяздным пасяджэнні, непасрэдна на тэрыторыі СІЗА.

Суддзя Марына Скалковіч прызначыла Максіму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падтрымайце палітвязня паштоўкай, лістом, альбо бандэролькай: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Максім Міхайлавіч Кронда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства