У ноч з 27 на 28 сакавіка ў в. Хаціслаў Маларыцкага раёна невядомымі быў зьдзейсьнены напад і абрабаваньне малітоўнага дому хрысьціянаў веры Эвангельскай.
будынку былі павыбіваныя шыбы, скрадзены гадзіньнік, літаратура і
канцтавары для нядзельнай школы, кінапраэктар. Пра напад на царкву было
паведамлена ў праваахоўныя органы. На падставе заявы дзякана царквы
праводзіцца сьледства.
Ад 2000 году, калі быў набыты будынак і ў ім рэгулярна два разы на тыдзень
пачалі праводзіцца набажэнствы, гэта ўжо ШОСТЫ выпадак нападу на будынак,
прычым некалькі разоў гэта былі відавочныя акты вандалізму, калі злачынцы
аблівалі фарбай царкоўныя лавы, катэдру, падлогу.
“Пазалетась, – распавядае пастар царквы Вячаслаў Рагацэвіч, – меў месца
падобны выпадак, але злодзеяў так і не адшукалі. Цяпер сьледчы вылучае
вэрсыю, што той хто зьдзейсьніў ці зьдзесьнілі напад – людзі рэлігійныя,
таму што адзіная каштоўнасьць, якая была некранутая і пакінутая ў царкве –
келіх і блюда для прычасьця з выявай ўкрыжаваньня. Але рабаваньне
зьдзейсьненае і гэты факт кажа сам за сябе, што камусьці не падабаецца, што
ў Хаціславе ёсьць Дом малітвы, ёсьць вернікі пратэстанты, і такія напады
зьдзяйсьняюцца наўмысна.”