viasna on patreon

Затрыманне Nizkiz, абнаўленне "тэрарыстычнага" спіса: хроніка палітычнага пераследу 6-8 студзеня Дапоўнена

2024 2024-01-08T17:00:00+0300 2024-01-09T11:21:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nizkiz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6-8 студзеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Магілёве 8 студзеня судзілі музыкаў Nizkiz

nizkiz.jpg
Гурт Nizkiz

Суд Ленінскага раёна 8 студзеня разгледзеў адміністрацыйныя справы затрыманых музыкаў рок-гурта Nizkiz (саліста Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшы і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна). Суддзя Вольга Палякова

Усіх траіх абвінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" (ч. 2 арт. 19.11 КаАП), напісала MAYDAY.TEAM.

Вынік судовага пасяджэння пакуль невядомы.

Нагадаем, 6 студзеня стала вядома аб затрыманні музыкаў Nizkiz. 

Прапагандысты сцвярджалі, што музыкі пасля падзеяў 2020 года пакінулі Беларусь, але вырашылі вярнуцца — іх затрымалі адразу пасля вяртання ў краіну.

Пазней праваабаронцам стала вядома, што удзельнікі гурта Nizkiz не з'язджалі з Беларусі пасля 2020-га году, як сцвярджалі прапагандысты. Музыкі працягвалі жыць у Беларусі, часам выязджаючы ў іншыя краіны на канцэрты, але пры гэтым вяртаючыся на радзіму.


Не выйшаў на волю былы магілёўскі блогер Алесь Сабалеўскі

ales-sabaleuski_1.jpg
Алесь Сабалеўскі

Паводле дадзеных MAYDAY.TEAM, адміністрацыйны арышт у Алеся сканчваўся 6 студзеня, аднак на волю ён так і не выйшаў.

Паводле непацверджанай інфармацыі, Сабалеўскага маглі перавесці ў следчы ізалятар. У чым абвінавачваюць мужчыну — невядома.

Пад арыштам Алесь знаходзіцца з 12 снежня.


Маці дарадцы Ціханоўскай з'ехала з Беларусі пасля 15 сутак арышту

inesa-vorykhava.jpg
Інэса Ворыхава

Пра гэта жанчына распавяла ў каментары "Настоящее Время. Беларусь".

Нагадаем, Інэсу Ворыхаву затрымалі на працы 30 лістапада — пазней ёй прызначылі 15 сутак арышту. Інэса — маці дарадцы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхавай.


Чарговы "хапун" на Гомельшчыне — затрымана як мінімум 4 чалавекі

Усіх затрыманых вінавацяць у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў". Як паведаміла "Гомельская Вясна" 8 студзеня, адзін з затрыманых — Ігар Песікаў са Светлагорску.


Сілавікі затрымалі зваршчыка з-за каментароў у інтэрнэце


На "пакаяльным" відэа ад 8 студзеня затрыманы кажа, што "наведваў сайты ненармальныя" і "быў падпісаны на дэструктыўныя тэлеграм-каналы", дзе нібыта "пакідаў негатыўныя каментары".


У "спіс тэрарыстаў" унеслі яшчэ трох чалавек — цяпер у ім 400 беларусаў

Камітэт дзяржаўнай бяспекі 8 студзеня абнавіў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці" — там з'явіліся прозвішчы яшчэ трох чалавек.

Сярод іх Аляксей Краснагір, 31-гадовы Ігар Федарэнка і 23-гадовы Аляксандр Вітухноўскі.

Цяпер у "тэрарыстычным спісе" 1159 чалавек, з іх 400 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1168 пазіцый, аднак 9 чалавек з яго былі выдаленыя раней).


У Гродне затрымалі мужчыну за каментары

На "пакаяльным" відэа 7 студзеня затрыманы кажа, што нібыта пакідаў абразлівыя каментары пра Лукашэнку і супрацоўнікаў міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства