viasna on patreon

Зрабіў сэлфі са сцягам бел-чырвона-белага колеру – два гады "хатняй хіміі"

2024 2024-01-09T10:18:21+0300 2024-01-09T10:56:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dom-pravasuddzia-3.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Ленінскага раёна Мінска 14 снежня асудзіў індывідуальнага прадпрымальніка Канстанціна Васіленку, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года, паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Судовы працэс вяла суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Да суда Канстанцін быў на волі пад грашовым закладам.

Па матэрыялах абвінавачання, Васіленка ў жніўні 2020 года, знаходзячыся на праспекце Пераможцаў заўважыў натоўп грамадзян, у тым ліку з рознай атрыбутыкай пратэстнага характару. Сумесна з імі, а таксама разам са знаёмым, ён прайшоў да праспекта Незалежнасці, пры гэтым рух ажыццяўляў па тратуары. У адным месцы выйшаў на праезную частку дарогі, каб зрабіць фота са сцягам бел-чырвона-белага колеру. Менавіта гэтае фота і паслужыла падставай для ягонага затрымання і абвінавачання.

У ходзе судовага працэсу з абвінавачання былі выключаныя эпізоды аб публічным выкрыкванні лозунгаў Канстанцінам. Таксама суд выключыў маёмасныя прэтэнзіі прадпрыемства “Мінсктранс”, паколькі дзеянні Васіленкі не перашкаджалі працы грамадскага транспарту.

Урэшце суд прызначыў Канстанціну Васіленку пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады ("хатняя хімія").

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства