У Гомелі працягваецца судовы працэс над "талакоўцам" Алегам Кацапавым
У Гомельскім абласным судзе з доўгімі перапынкамі працягваецца суд над 54-гадовым Алегам Кацапавым, якога абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса “экстрэмісцкай” накіраванасці. Судовы працэс пачаўся яшчэ 24 лістапада 2023 года і доўжыцца па сённяшні дзень.
Справу прызначаны разглядаць суддзя Сяргей Салоўскі, названы ў 2020 годзе “самым жорсткім суддзёй Гомельшчыны”. Сярод гучных спраў, якія вёў Салоўскі – справа гомельскіх праваабаронцаў-«вясноўцаў» Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы і справа музыкаў з “Tor Band”
Алега Кацапава абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 КК), абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт 368 КК), садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці ( ч.1 і ч. 2 арт. 361-4 КК).
Вядома, што Кацапава затрымалі па адміністрацыйнай справе 21 сакавіка 2023 года і абвінавацілі ў вырабе, распаўсюдзе ці захоўванні экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле арт. 19.11 КаАП.
Раней Алег займаўся грамадскай і культурніцкай дзейнасцю, адзін час кіраваў гомельскай “Талакой”, як літаратар шмат друкаваўся ў часопісах і газетах.
Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Магчыма сёння будзе агучаны прысуд.
Прадтрымайце Алега: СІЗА №3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Алег Анатольевіч Кацапаў.