viasna on patreon

Новыя "экстрэмісцкія" фармаванні і матэрыялы: хроніка пераследу 9 студзеня Дапоўнена

2024 2024-01-09T13:03:00+0300 2024-01-09T15:01:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/seviarynec-tacciana-3.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 студзеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Пастара ў Чэрыкаве арыштавалі на 14 сутак

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) паведаміла аб затрыманні і арышце экс-партыйца, пастара баптысцкай царквы Рамана Раждзественскага ў Чэрыкаве.

Паводле інфармацыі прэс-службы БСДП (Грамада), мужчыну прысудзілі 14 сутак арышту па арт.19.11 КаАП РБ (так званы распаўсюд, вытворчасць, захаванне, транспарціроўка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуюць такую дзейнасць).

Нагадаем, БСДП (Грамада) пазбаўленая рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.


Сілавікі затрымалі шматдзетнага бацьку за ўдзел у маршах і каментары ў тэлеграме

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльнае відэа» супрацоўніка кампаніі па вытворчасці шчытоў «Электратэма». Паводле інфармацыі "Медыязоны" гаворка ідзе пра Аляксандра Маясеенку.

Паведамляецца, што ў затрыманага ёсць трое непаўналетніх дзяцей і жонка.


У Беларусі заблакавалі сайт расследвальніцкага Медыя “Бюро"

Паводле  звестак выдання, гэта адбылося “прыкладна праз 30 хвілін пасля выхаду расследавання пра беларускі “Чырвоны Крыж". З чым менавіта звязана абмежаванне доступу, невядома.

Сайт buromedia.io адкрываецца ў Беларусі праз VPN.


"Баранавічы 97%" – "экстрэмісцкае" фармаванне

МУС прызнала тэлеграм-чат "Баранавічы 97%» «экстрэмісцкім фармаваннем", сказана ў праўладным тэлеграм-канале "Кніга Гу"База". У публікуемым на сайце ведамства пераліку інфармацыі пра гэта пакуль няма, піша "Мерыязона".

Такое рашэнне МУС прыняў нібыта "за арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь".


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

Сёння МУС Беларусі аднавіў "Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". У яго трапілі:

Telegram-каналы і чаты «Белорусско-грузинско-украинский чат "Россия это зло"», «FREEINFOBEL Chat»;

Instagram старонкі «тамошний Борисов», «Borisov Life News»;

Старонка ва «Укантакце» «luka.zоne»;

Старонка ў Х «1regby»;

TikTok-старонкі «Экстрым-Бел-TV», «97bye3».


У Віцебску затрымалі Таццяну Севярынец

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманне адбылося сёння раніцай. Папярэдне, маці палітзняволенага Паўла Севярынца вязуць у ГУБАЗіК.

Паводле допіса дачкі Тацяны Севярынец Ганны, яе маці затрымалі за «нейкія падпіскі ў фэсбуку, якіх даўно не было».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства