viasna on patreon

У Мінску вынесены прысуд беларусцы, якая вярнулася са Швецыі: пяць год калоніі Дапоўнена

2024 2024-01-13T10:41:21+0300 2024-01-21T15:09:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/krasnianskaja-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галіна Краснянская. Фота з сацыяльных сетак.

Галіна Краснянская. Фота з сацыяльных сетак.

У Мінскім гарадскім судзе больш за тыдзень працягваецца судовы працэс над 67-гадовай Галінай Краснянскай (Коваль). Жанчыну абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса і хутчэй за ўсё за ахвяраванні беларускім дабраахвотнікам або на дапамогу Украіне. Па гэтым артыкуле жанчыне можа пагражаць пагражае ад 5 да 10 гадоў турмы.

Суд пачаўся 4 студзеня, суддзя – Алена Ананіч.

Паведамляецца, што Галіна Андрэеўна доўгі час жыла ў Швецыі, была адной з з заснавальніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічала ў яе жыцці. Пры гэтым перыядычна вярталася ў Беларусь да сваякоў. У адзін з такіх прыездаў, імаверна вясной 2023 года яе затрымалі ў Мінску.

Да шлюбу Галіна мела прозвішча Коваль. Яна нарадзілася ў Бабруйску, ў “вайсковым гарадку Кісялевічы”. Некалі там быў буйны ваенны гарнізон і школа была створаная акурат для дзяцей вайскоўцаў. У незалежнай Беларусі працавала спачатку ў вайсковай частцы, а пасля інжынерам у прыватнай фірме.

12 студзеня Краснянскай быў вынесены прысуд. Як паведамляе тэлеграм-канал дыяспары ў Швецыі Sveriges Belarusier, суд прысудзіў ёй пяць гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства